Mein Teil

самотнік і песьня Rammstein (2004) From Wikipedia, the free encyclopedia

Mein Teil
Remove ads

«Mein Teil»[a] (зь ням. — «Мая частка»[b]) — песьня нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein, выдадзеная 26 ліпеня 2004 году як лід-самотнік для іхнага чацьвертага студыйнага альбома Reise, Reise. Нямецкія СМІ назвалі яе «das Kannibalenlied» (канібальская песьня») з-за таго, што тэкст заснаваны на гісторыі Арміна Майвэса[2], які ў 2001 годзе забіў і зьеў Юргена Брандэса зь яго добраахвотнай згоды. Гэта дапамагло песьне падняцца на другое месца ў нямецкіх музычных чартах і стаць самотнікам № 1 у Гішпаніі.

Хуткія факты Выдадзены, Жанр ...

Рэміксы былі зробленыя Артурам Бэйкерам і Pet Shop Boys. «Mein Teil» была намінаваная на 48-ю прэмію «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшае мэталічнае выкананьне», але прайграла песне «Before I Forget» гурта Slipknot.

Remove ads

Гісторыя

Песьня натхнёная справай Арміна Майвэса й Бэрнда Юргена Брандэса[2][3]. У сакавіку 2001 году ў горадзе Ротэнбург-на-Фульдзе двое мужчын ва ўзросьце каля 40 гадоў сустрэліся адзін з адным, адрэзалі і падрыхтавалі чэлес Брандэса і паспрабавалі зьесьці яго разам[4]. Пасьля гэтага Мейвэс забіў Брандэса, расчляніў яго, а потым захоўваў і еў ягоныя рэшткі на працягу наступных 10 месяцаў, пакуль яго не злавілі ў сьнежні 2001 году[4]. У выніку (30 студзеня 2004) Майвэс быў прысуджаны да васьмі з паловай гадоў турмы за ненаўмыснае забойства, але пазьней (у 2006) яго абвінавацілі ў забойстве і прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня[4]. Паводле басіста Олівэра «Олі» Рыдэля, песьня зьявілася пасьля таго, як

…адзін з нашых удзельнікаў прынёс на рэпэтыцыю газэту, у якой быў артыкул пра хлопца-канібала. Мы былі зачараваныя, шакаваныя і забаўленыя адначасова.

 Олівэр Рыдэль[5].

Вакаліст гурта Тыль Ліндэман заявіў:

Гэта настолькі ванітна, што становіцца займальным, і пра гэта проста неабходна напісаць песьню.

 Тыль Ліндэман[3][6][7].

Remove ads

Відэакліп

Рэжысэрам відэакліпа для «Mein Teil» выступіў Зоран Біхач[8], кліп здымаўся ў Бэрліне, у пэрыяд з 2 па 3 чэрвеня 2004 году[9], прэм’ера адбылася 9 ліпеня 2004[10].

У кліпе Крыстаф Шнайдэр пераапранаецца ў маці Арміна Майвэса, Тыль Ліндэман займаецца аральным сэксам з анёлам (у выкананьні Лучыяны Рэгіны), перш чым зьесьці ейныя крылы й забіць; Крысьціян Лёрэнц выконвае балет у галюцынатарным стане; Паўль Ляндэрс трасецца, люта крычыць і блукае вакол у варʼяцкім стане; Рыхард Круспэ люта бʼецца са сваім двайніком; Олівер Рыдэль курчыцца на падлозе ў балючых спазмах, ягоная скура пакрытач белым парашком; група бʼецца ў гразі; Шнайдэр вядзе астатніх удзельнікаў групы на ланцужках, калі яны выпаўзаюць са станцыі Deutsche Oper бэрлінскага мэтро й паводзяць сябе як сабакі.

У пачатку кліпа гучыць фраза «Suche gut gebauten Achtzehn-bis Dreißigjährigen zum Schlachten — Der Metzgermeister» («Шукаю добра складзенага 18-30-гадовага хлопца для забою — мясьнік»), агучаная Рыдэлем. У альбомнай вэрсіі песьні такога пачатку няма. Цытата ўзятая з інтэрнэт-паста Арміна Мейвэса[11][9].

Паводле пачатковай задумцы, кліп павінен быў распавядаць гісторыю людзей, якія ў выніку крушэньня самалёта аказваюцца на востраве канібалаў, дзе іх зьядаюць[9][12]. Плянавалася сцэна, дзе кагосьці з удзельнікаў гурта вараць у катле[12]. Гэты сцэнар ня быў выкарыстаны, але ідэю з катлом адаптавалі для сцэнічнага выкананьня песьні[9][12].

MTV Germany абмежавалі паказ кліпа: ён трансьляваўся пасьля 23:00[9].

Remove ads

Выкананьне ўжывую

Thumb
Лёрэнц (зьлева) і Ліндэман падчас выкананьня «Mein Teil», Лёндан, 2012

Дэбют «Mein Teil» адбыўся на трох канцэртах запар для сябраў фан-клюбу ў кастрычніку 2004 году. Выкананьне гэтай песьні ёсьць адным з найпрыкметнейшых выступаў гурта ў Ahoi Tour’ы (2004—2005).

З цэнтральнага закуліснага праходу зьяўляецца Тыль Ліндэман, які цягне за сабой гіганцкую рондаль. Ён апрануты ў касьцюм скрываўленага кухара і трымае мікрафон зь вялікім сапраўдным кухонным нажом на канцы. У рондалі зьяўляецца клявішнік Фляке Лёрэнц[13], да рук і ног якога прымацаваныя мэталічныя цыліндры, і грае на клявішных падчас песьні. Пасьля другога прыпеву Тыль бярэ агнямёт і падсмажвае дно рондаля, «рыхтуючы» Фляке. Ён выбіраецца з рондаля і пачынае бегаць па сцэне з полымем на рукох і нагох, а за ім гоніцца Тыль з нажом.

Паводле Фляке «…усё гэта нармальна. Гэта толькі боль … удыхаць нельга, таму што тады можна надыхацца полымем і памерці»[14].

З-за тэатральнасьці выкананьня песьня звычайна доўжыцца шэсьць ці сем хвілінаў, калі выконваецца ўжывую. Яна гучала на ўсіх канцэртах тура Ahoi, але была выключана са сьпісу падчас тура Liebe ist für alle da, што выклікала раздражненьне многіх прыхільнікаў. «Mein Teil» вярнулася ў плэйліст лацінаамэрыканскай часткі тура ў 2010 годзе, на некаторыя выступы на фэстывалі Big Day Out і паўднёваафрыканскай часткі тура ў 2011 годзе, замяніўшы «Ich tu dir weh» (за выключэньнем бразыльскай часткі паўднёваамэрыканскага тура, дзе гучалі абедзьве песьні). Песьня зьявілася падчас канцэртнага тура Made in Germany 1995—2011, у 2016 годзе яна зноў перастала выконвацца ў канцэртах, пакуль у 2019 годзе яе не ўключылі ў сэтліст Stadium Tour’а.

За пэрыяд Ahoi Tour’а песьню была выкананая 71 раз, а за ўсю гісторыю тураў Rammstein — 328 раз[15].

Сьпіс кампазыцыяў

Песьня напісаная й выкананая Rammstein[1][16][17]:

  • Тыль Ліндэман — вакал;
  • Рыхард Круспэ — гітара;
  • Олівэр Рыдэль — бас-гітара;
  • Паўль Ляндэрс — гітара;
  • Крысьціян «Фляке» Лёрэнц — клявішныя;
  • Крыстаф «Дум» Шнайдэр — ударныя.

Альбом спрадусаваны Якабам Гэльнарам і Rammstein[1], кампазытары — Rammstein[1].

Сьпісы кампазыцыяў паводле фарматаў/выданьняў[18]:

CD Maxi-Single

Больш інфармацыі №, Назва ...

Rock-It — CD і 2-Track CD

Больш інфармацыі №, Назва ...

12” Doppel-Vinyl

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Чарты

Больш інфармацыі Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах, АЎС ...
Remove ads

Заўвагі

Асноўныя

  1. Таксама частка мяне, слэнг. мой чэлес.

Камэнтары

  1. У тэксьце ёсьць таксама частка на ангельскай мове (вылучаная курсівам): «Yes, it’s mein Teil — nein»[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads