Tallink

From Wikipedia, the free encyclopedia

Tallink
Remove ads

AS Tallink Grupp — эстонская суднаходная кампанія з штаб-кватэрай у Таліне, якая займаецца круізнымі й паромнымі перавозкамі ў акваторыі Балтыйскага мора. Асноўныя маршруты пралягаюць паміж Эстоніяй, Швэцыяй, Фінляндыяй і Латвіяй. Бізнэс-мадэль кампаніі ўключае прадастаўленьне паслуг пасажырскіх і грузавых перавозак, турыстычных пакетаў у партовых гарадах і паслуг duty-free закупаў на борце ўласных паромаў. Па стане на 2013 г. Tallink займаў 11 месца сярод самых буйных duty-free апэратаў у сьвеце з абаротам болей за $300 млн.[2]

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Remove ads

Гісторыя

Кампанія вядзе сваё існаваньне ад 1989 г., калі савецкая Эстонская судаходная кампанія (праз ангельскамоўны акронім больш вядомая як ESCO) і фінская Palkkiyhtymä Oy утварылі сумесны праект для рэгулярных пасажырскіх перавозак паміж Хэльсынкі й Талінам. Дзеля гэтых мэтаў партнэрамі быў набыты паром Scandinavian Sky, які з наступнага году выйшаў на маршрут пад назвай Tallink. У 1993 фіны прадалі свае акцыі ў праекце, і кампанія сталася цалкам эстонскай.

9 сьнежня 2005 г. Tallink упершыню разьмясьціў свае акцыі на Талінскай фондавай біржы (тызер TAL1T). У 2006 годзе кампанія набыла свайго фінскага канкурэнта Silja Line, набыўшы статус найбуйнейшага пасажырскага паромнага апэратара ў Балтыйскім моры.

Thumb
Паром Victoria I, уведзены ў эксплюатацыю ў 2004 г.
Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads