Vertu

From Wikipedia, the free encyclopedia

Vertu
Remove ads

Vertu — брытанскі вытворца мабільных тэлефонаў клясы «люкс». Раней зьяўлялася самастойнай кампаніяй, цяпер — незалежнае падразьдзяленьне фінскага вытворцы мабільных тэлефонаў Nokia.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Thumb
Мабільны тэлефон Vertu Signature
Remove ads

Канцэпцыя

Vertu праектуе і выпускае мабільныя тэлефоны клясы «люкс» такім самым чынам, як і вытворцы гадзіньнікаў клясы «люкс» Rolex, IWC і Patek Philippe. Найбольш дарагой мадэльлю тэлефона, створанай кампаніяй, была Signature Cobra, кошт якой складаў 213 000 фунтаў стэрлінгаў (прыблізна $310 000); найбольш дарагой сэрыйнай мадэльлю зьяўляецца Signature Diamond, кошт якой складае 55 000 фунтаў (каля $83 000). Кошты на мабільныя тэлефоны кампаніі пачынаюцца ад 3500 фунтаў за мадэль Constellation[1].

Сярод іншых мадэляў знаходзяцца: Ascent, Constellation, Ascent Ti, Ascent 2010, Ayxta і Quest. Тэлефоны стандартнай мадэлі Ascent даступныя ў шматлікіх варыянтах колераў.

У аздабленьні шматлікіх мадэляў тэлефонаў выкарыстаныя каштоўныя матэрыялы, такія як золата, сапфіры (для экрана мабільнага тэлефона), рубіны (для падшыпнікаў) і якасная скура. Кожная мадэль вырабляецца ўручную на фабрыках у Чэрч Крухэме, Гэмпшыр, Вялікабрытанія.

Кампанія знаходзіцца ў Вялікабрытаніі з офісамі ў Парыжы, Нью-Ёрку, Лас-Вэгасе, Сынгапуры, Токіё, Франкфурце-на-Майне і Ганконгу. На цяперашні час у кампаніі працуюць каля 600 чалавек.

Апэрацыйныя сыстэмы

Як падразьдзяленьне кампаніі Nokia, тэлефоны Vertu выкарыстоўваюць падобныя апэрацыйныя сыстэмы, як і тэлефоны Nokia, але з палепшанай прашыўкай. Такім чынам, як і тэлефоны Nokia, папярэднія і актуальныя мадэлі тэлефонаў Vertu працуюць пад апэрацыйнай сыстэмай Symbian, а будучыя мадэлі тэлефонаў будуць працаваць пад Windows Phone 7.

Распаўсюд

Мабільныя тэлефоны Vertu даступныя толькі ва ўласных крамах кампаніі, а таксама ў пэўных вядучых унівэрсальных крамах паводле заключаных пагадненьняў. Асноўная крама Vertu адчынілася ў 2002 годзе ў Парыжы і праз пэўны час у Сынгапуры. Цяпер розьнічная сетка налічвае больш за 600 крамаў.

Кансьерж-сэрвіс

Адным з сэрвісаў, які атрымлівае ўладальнік мабільнага тэлефона Vertu, зьяўляецца гадавое бясплатнае абслугоўваньне ў кансьерж-сэрвісе пад назвай «Vertu Concierge», які абслугоўваецца значнай колькасьцю апэратараў па ўсім сьвеце. Сэрвіс даступны пасродкам адмысловай «кансьерж-кнопкі», якая знаходзіцца на бакавой панэлі кожнага тэлефона.

Скарыстаўшыся сэрвісам, карыстальнік трапляе да каманды мэнэджараў, якія могуць дапамагчы замовіць разнастайныя паслугі: арганізаваць вячэру, падарожжа або замовіць гатэль у любы час сутак.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads