Volvo Cars
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Volvo Cars або Volvo Personvagnar AB (па-беларуску: Вольва Карз) — швэдзкая аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтобусаў, аўтамабіляў маркі «Volvo». Штаб-кватэра — у горадзе Гётэборг, Швэцыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».

Remove ads
Гісторыя
Кампанія заснаваная ў 1927 годзе Асарам Габрыэльсанам (па-швэдзку: Assar Gabrielsson) і Густавам Ларсанам (па-швэдзку: Gustaf Larson) як даччыная кампанія вядомага вытворца падшыпнікаў SKF. Першы аўтамабіль быў сабраны на заводзе ў Гётэбургу ў 1927 годзе. Пасьля набыцьця некалькіх пастаўшчыкоў і пашырэньня ўласных вытворчых магутнасьцей яна ператварылася ў буйнога вытворцу. Ужо ў 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасьць ад SKF.
Remove ads
Уласьнікі і кіраўніцтва
Ад 1999 года Volvo знаходзіўся пад кантролем Ford Motor Company. 28 сакавіка 2010 году Volvo за $1.8 млрд. набыў кітайскі аўтавытворца Geely Automobile. Канчаткова ўгода была закрытая 2 жніўня 2010 г.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads