Č

літара пашыранай лацінкі, 5-ая літара беларускай лацінкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Č
Remove ads

Č, č (c з га́чкам; курсіў: Č č) літара лацінскага альфабэту, 5-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3]. Утвораная ад літары C з дапамогай дыякрытычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнай Ч.

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...

Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), саамскіх моваў.

Remove ads

Лацінізацыя

Літара таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў зь беларускае (беларуская лацінка), расейскае і ўкраінскае моваў. У гэтых альфабэтах зьяўляецца чацьвёртай літарай.

Гісторыя

Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзяяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads