Ігар Крывушэнка
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нарадзіўся 10 лютага 1964 году, Менск) — беларускі футбаліст, а цяпер трэнэр наваполацкага «Нафтану». У 2017—2019 гадах галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2006 і 2007 гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Менск). Першы трэнэр — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за менскае «Дынама», дубль (1980—1984), гарадзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзэнскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Мэталюрг» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, гулец-трэнэр), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпэда-Кадзіна» (1997). Працаваў трэнэрам «Тарпэда-Кадзіна» (1998), трэнэрам фарм-клюбу «Зьмена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэнаваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнэр БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр менскага «Дынама». З 2011 году да ліпеня 2012 — галоўны трэнэр узбэцкага клюбу «Шуртан»[1]. У лістападзе 2012 году ўзначаліў жодзінскае «Тарпэда»-БелАЗ[2]. 1 сакавіка 2017 году прызначаны галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У ліпені 2017 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Тарпэда»-БелАЗу[4]. 13 чэрвеня 2019 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі[5].
Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату сьвету 2018 году, прапусьціўшы наперад у тым ліку зборную Люксэмбургу. Тым ня менш, у лістападзе 2017 году кантракт з трэнэрам быў падоўжаны на наступны год[6]. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусьціўшы аніводнага мяча, аднак у 2019 годзе стартавала адбор да чэмпіянату Эўропы 2020 году з чатырох паразаў запар. 13 чэрвеня 2019 году паводле пагадненьня з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[7].
У сьнежні 2019 году стаў галоўным трэнэрам інданэзійскага клюбу «ТІРА-Пэрсыкабо»[8], які на наступны год клюб перайменаваны ў «Пэрсыкабо-1973». У лістападзе 2021 году быў адпраўлены ў адстаўку[9]. У сьнежні 2022 году ачоліў берасьцейскае «Дынама»[10]. Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі клюб запрасіў дасьведчаных гульцоў і значна ўзмацніў склад перад новым сэзонам. Тым ня менш, пачатак апынуўся правальным — каманда прайграла першыя чатыры матчы з агульным лікам 0:7. У красавіку 2023 году кантракт клюбу з адмыслоўцам быў скасаваны[11].
У траўні 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб праекту Super Bol у Казахстане[12]. У студзені 2024 году стаў галоўным трэнэрам барысаўскага БАТЭ[13], аднак працаваў у Барысаве нядоўга. У жніўні Крывушэнка быў звольнены з сваёй пасады[14], у той час клюб быў усяго толькі на 11-м радку турнірнай табліцы. Спачатку паведамлялася, што ён застанецца ў БАТЭ, але будзе займацца сэлекцыйнай працай[15]. Аднак, у верасьні быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра наваполацкага «Нафтану»[16].
Remove ads
Дасягненьні
Трэнэр
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads