Ігар Чумачэнка

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Чумачэнка (нар. 26 кастрычніка 1976 году) — беларускі футбаліст украінскага паходжаньня, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2]. Майстар спорту.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец адэскага футболу з вайсковага гарадку Арцыз. Пачынаў сваю кар’еру ў ва ўкраінскіх клюбах «Паліграфтэхніка» і «Прамэтэй». Пазьней трапіў у Беларусь, дзе пачаў бараніць колеры рэчыцкага «Ведрыча-97».

Затым далучыўся да магілёўскага «Дняпра», зь якім у 1998 годзе заваяваў першыя чэмпіёнскія мэдалі. Хоць перад гэтым спрабаваў замацавацца ў сябе на радзіме, то бок у складзе адэскага «Чарнаморца», але ня знайшоў паразуменьня з тагачасным трэнэрам адэсітаў Леанідам Бураком. Вярнуўшыся ў Беларусь на доўгія гады стаў адным з галоўных паўабаронцаў чэмпіянату. Выступаў у складзе менскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, пасьля чаго зьехаў у казаскі «Іртыш». У Казахстане быў чэмпіёнам краіны ў 2003 годзе, пасьля чаго вярнуўся ў беларускі чэмпіянат. Апошнія гады сваёй кар’еры гуляў у Першай лізе, выступаючы за гомельскі ДБК і «Гарадзею».

Пасля завяршэньня кар’еры гульца перайшоў на трэнэрскую працу. У студзені 2016 году быў назначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу барысаўскага БАТЭ. У студзені 2019 году ачоліў дубль менскага «Тарпэда»[3]. У кастрычніку 2021 году заняў пасаду галоўнага трэнэра «Ворша»[4]. У сьнежні 2022 году працягнуў супрацу з аршанцамі[5].

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads