Імпэрыя Вялікіх Маголаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імпэ́рыя Вялі́кіх Маголаў (па-пэрсыдзку: گورکانیان — Gurkâniyân) — назва дзяржавы, якая ўзьнікла на тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістану і паўднёвага Аўганістану. Дзяржава існавала з 1526 па 1858 гады (фактычна да сярэдзіны XIX стагодзьдзя). Назва «Вялікія Маголы» зьявілася ўжо пры брытанскіх калянізатарах. Тэрмін «магол» ужываўся ў Індыі для пазначэньня мусульманаў Паўночнай Індыі і Цэнтральнай Азіі[1].
Імпэрыя была заснаваная Бабурам, вымушаным разам са сваімі паплечнікамі адвандраваць зь Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Індастану. У складзе войска Бабура былі прадстаўнікі розных народаў і плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Тымурыдаў таго часу, такія, як, напрыклад, цюрскія[2][3], магольскія[4][5][6] ды іншыя плямёны.
Бабур паходзіў зь цюркізаванага мангольскага роду Барлас і адносіўся да дынастыі Тымурыдаў. В. Бартольд паведамляе, што некаторыя факты дазваляюць заяўляць, што мова маголаў быў мангольскай[6]. Аднак гісторык В. П. Юдзін сьцьвярджаў, што маголы былі цюркамоўнымі плямёнамі[7].
Заснавальнік імпэрыі Бабур нарадзіўся ў горадзе Андыжан, які разьмяшчаўся ў Фэрганскай даліне, што ўваходзіла ў склад дзяржавы Тымурыдаў. Заснаваную Бабурам дынастыю індусы па прынятай імі традыцыі сталі зваць Маголамі. Эўрапейскія падарожнікі XVII стагодзьдзя звалі гэту дынастыю «Вялікія Маголы»[4][5].
Вялікіх маголаў можна зваць і Тымурыдамі таксама як і Бабурыдамі паводле імя заснавальніка дынастыі і дзяржавы Бабура. Чальцы дынастыі былі дзьвюхмоўнымі і размаўлялі на мове цюрскай сям’і[2] і пэрсыдзкай мове (індаэўрапейская). Бабурыды насілі тытул «падышаг», запазычаны ў пэрсаў і прыняты Бабурам у 1506 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads