Адзінства (Расея)

расейская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Адзі́нства» (па-расейску: Единство) — партыя ў Расеі. Была створана ў кастрычніку 1999 году пад назваю «выбарчы саюз „Мядзьведзь“», пазьней 1 сьнежня 2001 году зьмяніла назву на «Адзіная Расея».

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Remove ads

Мінулае

З 3 па 7 кастрычніка 1999 году адбыўся ўстаноўчы зьезд «выбарчага саюзу „Адзінства“ (Мядзьведзь)». У склад увайшлі наступныя партыі: Расейская хрысьціянска-дэмакратычная партыя (старшыня Аляксандар Чуеў), грамадзкі рух «Дабрабыт» (старшыня Абдулвахед Ніязаў), Народна-патрыятычная партыя (старшыня Франц Клінцэвіч), рух «Мая сям’я» (старшыня Валеры Камісараў), Расейскі саюз у падтрымку разьвіцьця малога й сярэдняга прадпрымальніцтва (старшыня Алена Казлова), рух «Пакаленьне свабоды» (старшыня Ўладзімер Сямёнаў), рух «У падтрымку выбаршчыкаў» (старшыня Яўген Фёдараў)[1]. 19 сьнежня 1999 году на выбарах у Думу «Адзінства» мела другі вынік (пасьля КПРФ), атрымаўшы 23,32% і 73 мандаты. На чале фракцыі ў Думе стаў Барыс Грызлоў. Значную ролю для посьпеху «Адзінства» граў удзел у выбарах вядомых асобаў: Сяргей Шайгу, спартовец Аляксандар Карэлін і іншых.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads