Азэрсэл Тэлекам
прадпрыемства сотавай сувязі Азэрбайджану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Азэрсэл Тэлекам» — дзяржаўнае прадпрыемства сотавай сувязі Азэрбайджану, заснаваная ў студзені 1996 году.
На 2025 год ахопліваў сваёй сотавай сеткай каля 60 раёнаў краіны, у тым ліку Баку і Абшэрон, якія займалі 95 % земляў Азэрбайджану, дзе пражывала 98 % насельніцтва краіны. «Азэрсэл» меў звыш 5 млн абанэнтаў, якія на якія прыпадала 48 % рынку[1].
Remove ads
Мінуўшчына
15 сьнежня 1996 году «Азэрсэл» запусьціў сотавую сетку. У 1997 годзе пачалі аказваць паслугі роўмінгу і адчынілі прадстаўніцтва ў Нахічэвані. У 1998 годзе стварылі кругласодневую службу падтрымкі і ўкаранілі перадаплачаныя тэлефанаваньні. У 2000 годзе «Азэрсэл» заснаваў пастаўніка Сеціва «Азэранлайн» і ахапіў сотавай сеткай станцыі Бакінскага мэтрапалітэну. У 2001 годзе лік абанэнтаў перасягнуў 500 000. Таксама ўкаранілі оптавалаконную сетку для перадачы большага абсягу зьвестак. У 2004 годзе стварылі сядзібы продажу, абслугоўваньня і аплаты, якія ў наступным годзе зьявіліся па-за сталіцай. Лік абанэнтаў перавысіў 1 млн чалавек. Таксама ўкаранілі пакетная радыёсувязь агульнага карыстаньня (ПРАК). У 2006 годзе дасягнулі 2 млн абанэнтаў, а ў наступным годзе 3-х млн. У 2007 годзе ўкаранілі код тэлефоннай нумарацыі 051. У 2008 годзе пачалі ўсталёўваць базавыя станцыі сотавай сувязі, якія працавалі на сонечнай энэргіі. У 2009 годзе адчынілі тэлефонную службу падтрымкі ў Гянджы[1].
У 2010 годзе дасягнулі 4-х млн абанэнтаў. У 2011 годзе запусьцілі сотавую сетку 3-га пакаленьня і перайшлі на манатны разьлік замест контурнага. У 2012 годзе прадставілі сетку 4-га пакаленьня. У 2013 годзе запусьцілі адзіную аплатную картку для ўсіх абанэнтаў. У 2017 годзе ўсталявалі станцыі 4-га пакаленьня ў Гянджы, Бардзе, Шамкіры і Ленкарані на аснове стандарту доўгатэрміновага разьвіцьця. У 2018 годзе «Азэрбайджанскі міжнародны тэлекам» набыў долю холдынгу «Фінтур», дзе 58 % паёў належала швэдзкаму прадпрыемству «Тэлія» (Сольна). У 2021 годзе ўвялі код тэлефоннай нумарацыі 010. У 2022 годзе запусьцілі сетку 5-га пакаленьня ў сталіцы і прадставілі магчымасьць ствараць сваю ўласную расцэнку паслугаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads