Аксана Фёдарава
расейская мадэлька, акторка, сьпявачка, тэлевядоўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акса́на Гена́дзеўна Фёдарава (нарадзілася 17 сьнежня 1977, Пскоў, Расея) — расейская фотамадэль, тэлевядучая. Пераможца конкурсаў «Міс Расея» (2001) і «Міс Сусьвет» (2002).
Remove ads
Біяграфія
Аксана Фёдарава нарадзілася 17 сьнежня 1977 году ў Пскове. У 1997 годзе скончыла з залатым мэдалём Пскоўскую школу міліцыі. У тым жа годзе паступіла ў Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсытэт МУС РФ на факультэт кіраўнікоў гарадзкіх і раённых органаў унутраных справаў. У 2000 годзе скончыла з адзнакай унівэрсытэт і прапрацавала некалькі месяцаў дазнаўцам у ЛАУС аэрапорта «Пулкава».
У 1999 годзе перамагла ў конкурсе «Міс Санкт-Пецярбург». У 2001 годзе стала пераможцай конкурсу «Міс Расея», у 2002 годзе — конкурсу «Міс Сусьвет», які праходзіў у Пуэрта-Рыка. Праз чатыры месяцы пазбаўленая званьня ў сувязі зь нежаданьнем выконваць абавязкі пераможцы. Званьне перайшло Жусьцін Пасэк з Панамы.
У 2002—2005 гадах прымала ўдзел у выбарчых кампаніях Расейскай партыі Жыцьця. З траўня 2006 году зьяўляецца партнэрам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Расеі.
Вядучая праграмы для дзяцей «Дабранач, маляняты!» на расейскім тэлебачаньні. Здымалася ў тэлесэрыяле «Не нарадзіся прыгожай».
Нядаўна дэбютавала ў якасьці пісьменьніцы. Выдавецтва «Эксмо» выпусьціла першую кнігу Аксаны Фёдаравай «Формула стылю»: парады і рэкамэндацыі па пытаньнях прыгажосьці і стылю. Кніга ўтрымоўвае таксама аўтабіяграфічныя ўстаўкі і фатаграфіі з асабістага архіва Аксаны. У крамах зьявіцца ў сярэдзіне-канцы верасьня 2008. Таксама плянуецца яшчэ ня меней 2-х кніг па пытаньнях макіяжа, іміджу і іншага.
Маёр міліцыі[2], кандыдат юрыдычных навук. Дактарант факультэта падрыхтоўкі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту МУС. З 2007 году пражывае з мамай у Маскве.
Remove ads
Сям'я
Маці — Алена Аляксееўна. Бацька сышоў зь сям’і, калі Аксана была дзіцём. Пасталеўшы, Аксана спрабавала знайсьці бацьку, але ён ужо да таго часу памёр. Дзед па матчынай лініі — вайсковец у адстаўцы, памёр у 2007 годзе.
Папярэднік Дэніс Кіньёнэс |
Міс Сусьвет 2002 (Пазбаўленая званьня) |
Наступнік Хусьцін Пасэк |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads