Аксэль Вітсэль
бэльгійскій футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксэ́ль Вітсэ́ль (па-француску: Axel Witsel; нар. 12 студзеня 1989 году, Льеж, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Жырона». На сваім рахунку мае гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Асноўная пазыцыя гульца — цэнтар пляцоўкі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Вітсэль зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы льескага «Стандарду», за які дэбютаваў 17 верасьня 2006 году, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне замест Стывэна Дэфура. Замацаваўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2007—2008 гадоў, склаўшы разам са Стывэнам Дэфурам і Маруанам Фэляйні зьвязку ў цэнтры паўабароны клюбу. Паводле вынікаў сэзону атрымаў прыз футбаліста году. У наступным сэзоне ягоны гол з 11-мэтровай пазнакі дапамог «Стандарду» атрымаць тытул чэмпіяну краіны.
13 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з партугальскай «Бэнфікай»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў практычна нязьменным гульцом асноўнага складу. 3 верасьня 2012 году Аксэль падпісаў 5-гадовы кантракт зь піцерскім «Зэнітам» за 40 млн эўра[4]. Вітсэль дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе 14 верасьня, замяніўшы Канстанціна Зыранава на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Цераку», які скончыўся паразай піцерцаў зь лікам 0:2.
Міжнародная
26 сакавіка 2008 году ў матчы супраць зборнай Марока гулец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі і забіў гол. У адборачным цыклі да чэмпіянату сьвету 2014 году правёў усе матчы ў асноўным складзе сваёй зборнай.
Remove ads
Дасягненьні
«Стандард»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2008, 2009
«Бэнфіка»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2015
- Уладальнік Кубка Расеі: 2016
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2015
«Барусія»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads