Алесь Камоцкі
беларускі паэт, бард From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Камо́цкі (нар. 9 чэрвеня 1958, Барысаў) — беларускі паэт, выканаўца ўласных песень[2].
Remove ads
Біяграфія
У 1975—1976 гадах навучаўся ў музычнай вучэльні па клясе кларнэта (Маладэчна). У 1977—1979 гадох служыў у войску. У 1980-х саксафаніст гуртоў «Близнецы», «Zartipo(be)». У 1986 годзе скончыў філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Жыве ў Менску. У 1982—1991 гадах — муж беларускай паэтэсы і сьпявачкі Касі Камоцкай, у 1986 годзе ў іх нарадзілася дачка Кася[3].
Бібліяграфія
- Спроба ісьці па расе (1997)
- Наспадзяванае (2004)
- Край (фотаальбом) (2005), фота Вадзіма Грудзько
- Глыбіня дажджу
- 48, фота Вадзіма Грудзько
- Канстанцін Прэслаўскі. «Проглас да Евангелля» балгарскага рэлігійнага дзеяча IX–X стст. Канстанціна Прэслаўскага, пераказаны беларускім паэтам Алесем Камоцкім. // Наша вера : часопіс. — 2013. — № 2(64). — С. 28—29.
- Алесь Камоцкі. Не згубіцца. Вершы. // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2013, лістапад—снежань. — № 6 (67). — С. 144—151.
- Алена Драпко. Алесь Камоцкі: «Наяўнасць вобразаў, думак — такая ж важная аснова, як 80 працэнтаў вады ў арганізме». // ЛіМ : газэта. — 2013, 2 жніўня. — № 30 (4728). — С. 13.
- Алесь Камоцкі. Неўпрыкмет. — Менск: Прынтбук, 2025. — 124 с. — ISBN 978-985-7324-85-9
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Першы сшытак (1986)
- Зорка спагады (1999), на вершы Рыгора Барадуліна
- Псалмы (2000), на вершы Рыгора Барадуліна
- Асяніна (2001), на філязофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе з курдзкае Рыгора Барадуліна
- Дым (2002)
- Дом (2003)
- Дах (2006)
- З бацькоўскай кружэлкі (2008), пераклады папулярных песень савецкіх часоў на беларускую мову
- 9 (2009), альбом у стылі боса-нова
Супольныя праекты
- Як усё ў жыцьці (1998), на творы Ўладзімера Жылкі
- Віно дажджоў (2002), на творы Ўладзімера Караткевіча
- Паравіны году (2003), песьні ў выкананьні Зьмітра Вайцюшкевіча
- Бывайце здаровы! Bella Ciao (2004), італьянскія песьні па-беларуску, беларускія — па-італьянску
- Тузін. Перазагрузка (2009), пераклад лірыкі.
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011), пераклад лірыкі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads