Алмацінская вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алмацінская вобласьць
Remove ads

Алмаці́нская вобласьць (па-казаску: Алматы облысы, па-расейску: Алматинская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на паўднёвым усходзе краіны.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Адміністрацыйны цэнтар — места Канаеў.

Мяжуе з Жамбылскай на захадзе, Карагандзінскай на паўночным захадзе, Усходне-Казахстанскай на паўночным усходзе, Чуйскай ды Ісык-Кульскай вобласьцямі Кыргыстан на поўдні, з вобласьцю Жэтысу на паўночным усходзе[1], а таксама зь Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам (КНР) на ўсходзе. На паўднёвым захадзе таксама мяжуе з возерам Балхаш[2]. Адносіцца да гістарычнага рэгіёну Сямірэчча[3]. Вобласьць утвораная 20 лютага 1932 году з цэнтрам у горадзе Алма-Ата[4] спачатку ў складзе Казаскай АССР. У 1939 годзе некалькі раёнаў вобласьці перадалі ў Джамбульскую ды Сяміпалацінскую вобласьці. У 2001 годзе цэнтар вобласьці перанесены з Алма-Аты ў Талдыкарган[5]. Ад 2011 да 2014 году акімам вобласьці быў Ансар Мусаханаў. У 2013 годзе колькасьць насельніцтва складала 1 946 627 чал. У 2011 годзе падпісанае пагадненьне паміж Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусі і акіматам Алмацінскай вобласьці Рэспублікі Казахстан аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве[6]. Алмацінская вобласьць увайшла ў топ самых папулярных напрамкаў турызму ў расейцаў у 2019 годзе[7]. У чэрвені 2022 году цэнтар вобласьці перанесены ў горад Кунаеў[2]. У горадзе Талгар дзейнічае Алмацінскі абласны беларускі культурны цэнтар[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads