Аль-Біруні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні (пэрс. ابوریحان محمد بن احمد بیرونی; 4 верасьня 973, Кят, Харэзм — 9 сьнежня 1048, Газьні, суч. Афганістан) — выбітны навуковец з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных працаў па гісторыі, геаграфіі, філялёгіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінэралёгіі, фармакалёгіі, геалёгіі й іншых навук. Аль-Біруні валодаў амаль усімі навукамі свайго часу. У Эўропе быў вядомы пад ліцінізаваным імём Альбэроніюс.
Remove ads
Аль-Біруні лічыцца адным з найвялікшых вучоных Сярэднявечча ісламскай эры. Ён добра разьбіраўся ў фізыцы, матэматыцы, астраноміі й прыродазнаўстве, а таксама праявіў сябе як гісторык, лінгвіст і хранікёр[3]. Ён быў знаёмы з хорэзмскай, фарсі, арабскай, санскрытам і цюркскімі мовамі, а таксама ведаў грэцкую, іўрыт і сырыйскую мовы. Аль-Біруні правёў большую частку свайго жыцьця ў Газьні, у сучасным Аўганістане, і ў 1017 годзе адправіўся на Індыйскі субкантынэнт. Ён стаў самым важным перакладчыкам працаў індыйскіх навукоўцаў на арабскую мову. Ён таксама зрабіў унёсак у навукі аб Зямлі, і лічыцца «бацькам геадэзіі» за яго важны ўнёсак у гэтую галіну, разам зь ягоным значным унёскам у разьвіцьцё геаграфіі.
Remove ads
Біяграфія
Аль-Біруні нарадзіўся на ўскрайку Кята, сталіцы афрыгідзкай дынастыі Харэзма[4]. Аль-Біруні атрымаў шырокую матэматычную і філязофскую адукацыю. Яго настаўнікам у Кяце быў выбітны матэматык і астраном Ібн Ірак. Пасьля захопу Кяту ў 995 годзе эмірам Гурганджа і пераносу сталіцы Харэзма ў Гургандж аль-Біруні зьехаў у Рэй, дзе працаваў у аль-Гаджандзі. Затым ён працаваў у Гургане пры двары Шамс аль-Малі Кабуса, якому ён каля 1000 году прысьвяціў «Храналёгію», затым вярнуўся ў Харэзм і працаваў у Гурганджэ пры двары харэзмшагаў Алі (997—1009) і Мамуна II. Ад 1017 году, пасьля заваяваньня Харэзма султанам Махмудам Газнэві ён быў вымушаны пераехаць у Газну, дзе працаваў пры двары султана Махмуда і яго пераемнікаў Масуда і Маўдуда. Аль-Біруні ўдзельнічаў у паходах Махмуда ў Індыю, дзе пражыў колькі год і азнаёміўся з ладам індыйскага жыцьця, у тым ліку вучыў санскрыт.[5] У гэты час ён напісаў кнігу «Індыя» (Kitab ta'rikh al-Hind); кніга была скончаная каля 1030 году.[5]
Астраноміі аль-Біруні прысьвяціў звыш 45 твораў. Папулярнымі уводзінамі ў астранамічную навуку служыць ягоная «Кніга настаўленьня на розум пачаткам навукі зорак», напісаная ім каля 1029 году й якая дайшла да нас у двух варыянтах: на арабскай мове й на фарсі. Гэтая кніга складаецца з 530 пытаньняў і адказаў па геамэтрыі, арытмэтыцы, астраноміі, геаграфіі, храналёгіі й астралёгіі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads