Аляксандар Дракахруст

расейскі і беларускі паэт і перакладчык, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Абрамавіч Дракахруст (7 лістапада 1923, Масква, РСФСР — 14 лістапада 2008, Менск) — расейскі і беларускі паэт і перакладчык, журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1923 году ў Маскве ў сям’і ваеннаслужачага. Дзяцінства правёў у Барысаве, дзе вучыўся ў мясцовай школе. Ягонага бацьку, калі той служыў у Беларускай вайсковай акрузе, арыштавалі і ў 1937 годзе расстралялі як ворага народу. Маці адправілі ў ГУЛАГ. Аляксандар быў адпраўлены на выхаваньне да сваякоў, якія жылі ў Адэсе.

У ліпені 1941 году прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў салдатам інжынэрнага батальёну, камандзірам узводу. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Бэрліну.

У 1945 годзе скончыў Маскоўскую вайскова-інжынэрную вучэльню. З 1946 году працаваў вайсковым журналістам. У 1962 годзе скончыў завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага пэдагагічнага інстытуту. У 1964—1971 гадох — карэспандэнт газэты Беларускай вайсковай акругі «Во славу Родины». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961 году.

Памёр 14 лістапада 2008 году ў Менску[1].

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў у друку ў 1939 годзе ў газэце «Молодая гвардия» (Адэса). Пісаў на расейскай мове. Першы зборнік вершаў «Міру быць на зямлі!» выдадзены ў 1951 годзе ва Ўладзівастоку. Аўтар зборнікаў паэзіі «Колер шчасьця» (1953, Уладзівасток), «Зарніцы над сопкамі» (1959, Хабараўск), «Зьмяняе час каравулы» (1961, дадатак да часопісу «Советский воин»), «Трывожны вецер» (1964), «Бухта зьбянтэжанасьці» (1967), «І няма канца трывогам» (1969), «Мост» (1972), «Мае вы гады — эшалоны» (1975), «Раздарожжа» (1979), «Прыцягненьне» (1981, Хабараўск), «Твар твой» (1982), «Скразное раненьне» (1983), «Дальняя сувязь» (выбранае, 1983), «Кругазварот» (1986), «Споведзь» (1990).

Пераклаў на расейскую мову вершы і паэмы беларускіх паэтаў М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых. Аўтар кнігі выбраных перакладаў зь беларускай мовы «Жураўліная зграя» (1988).

Remove ads

Узнагароды

Сям’я

Быў жанаты, меў сыноў Алега і Юрыя (1960 г.н., беларускі палітоляг).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads