Аляксей Аўраменка

беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (11 траўня 1977, Менск — 4 ліпеня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністар транспарту і камунікацый Беларусі (2019—2023).

Хуткія факты Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2010).

Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўленьня № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 году працаваў галоўным спэцыялістам аддзелу ўтрыманьня дарожнай сеткі Камітэту па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацыяў. У 2001—2006 гадах быў галоўным спэцыялістам упраўленьня ўтрыманьня дарожнай сеткі Дэпартамэнту «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

З 2006 году працаваў ва ўпраўленьні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спэцыяліста, намесьніка начальніка і начальніка. Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 году № 656 быў прызначаны намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі, а Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 году № 174 быў прызначаны першым намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў.

З 15 студзеня 2019 году прызначаны міністрам транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь[1].

Remove ads

Санкцыі ЭЗ, ЗША, іншых краінаў

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён], Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйсу FR4978 у Менску 23 траўня 2021 году, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[2][3]. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], Швайцарыя[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].

9 жніўня 2021 году таксама быў унесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[9][10].

Раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 году[11][12]. Пахаваны на Усходніх могілках Менска[13].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads