Аячча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аячча
Remove ads

Ая́чча (па-француску: Ajaccio, па-карсыканску: Aiacciu) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсыка, які належыць Францыі. Цэнтар дэпартамэнту Паўднёвая Корсыка. Знаходзіцца на западным беразе вострава ў бухце на рацэ Гравона.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Час узьнікненьня лацінскага селішча Аякс, якое стаяла ў некалькіх кілямэтрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявечча ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аячча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэскага банка Сьвятога Георгія. На працягу першых дзесяцігодзьдзяў гэта была ўмацаваная калёнія Генуэскай рэспублікі, карсыканцам тут сяліцца забаранялі. У 1553—1559 гады горад знаходзіўся пад францускай акупацыяй. Аяча увайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзе[4].

У Аячча нарадзіўся Напалеон Банапарт.

Remove ads

Эканоміка

Аячча зьяўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасьць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads