Барсэлёна

места ў Каталёніі (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Барсэлёна
Remove ads

Барсэлёна (па-гішпанску: Barcelona і па-каталянску: Barcelona) — горад у паўночна-ўсходняй Гішпаніі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з аналягічнай назвай і сталіцай Каталёніі. Знаходзіцца за 120 км ад мяжы з Францыяй. Барсэлёна другі паводле колькасьці насельніцтва горад Гішпаніі й дзясяты Эўрапейскага Зьвязу. Зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам краіны. Мае вялікі марскі й аэрапорт.

Хуткія факты

Барсэлёна займае 100,4 км² плошчы, а колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек (разам з прыгарадамі — 3,8 млн чалавек).

У 1992 годзе тут праходзілі летнія Алімпійскія гульні.

Remove ads

Тапаніміка

Першакрыніца назвы Барсэлёна невядомая, наконт гэтага існуюць розныя тэорыі й інтэрпрэтацыі чытаньня. Назва места ўзьнікла магчыма зь фінікійскае мовы як Баркэно (Barkeno). Маюцца сьведкі на старажытнай манэце з надпісам рукапісным ібэрыйскім шрыфтам[a], што гучыць на старажытнагрэцкай як Βαρκινών, Barkinṓn.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў ІІІ стагодзьдзі да н. э. як рымская калёнія, але паступова стала адным з буйных гандлёвых цэнтраў Міжземнага мора. Некаторы час горад належаў Картагену, але пасьля Другой Пунічнай вайны зноў увайшла ў склад Рымскай імпэрыі. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вэстготамі, якія ўтварылі ў Гішпаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барсэлёна была сталіцай гэтай дзяржавы.

У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі й каля стагодзьдзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стаў сталіцай краіны, залежнай ад імпэрыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 году Барсэлёна была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасьля аб’яднаньня Арагону з Кастыліяй горад перажываў заняпад.

Падчас вайны за гішпанскую спадчыну 1705—1714 гадоў Барсэлёна была занятая ангельскімі войскамі. Падчас Напалеонаўскіх войнаў у Гішпаніі вакол Барсэлёны адбылася некалькі буйных бітваў. Падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.

У ХХ стагодзьдзі Барсэлёна перажыла буйное разьвіцьцё гандлю й прамысловасьці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцьця.

У 1924 годзе быў адкрыты мэтрапалітэн.

Remove ads

Клімат

Барсэлёна знаходзіцца ў зоне міжземнаморскага клімату, зь цёплымі й вільготнымі зімамі й сухімі, сьпякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае сьнег. Самымі сьпякотнымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпэратура склада +38,6 °C).

Дэмаграфія

Thumb
Барсэлёна з самалёту

Насельніцтва гораду налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62% насельніцтва гэта каталёнцы, 23,5% — гішпанцы, 13,9% — іншыя (эквадорцы, пэруанцы, мараканцы, калюмбійцы, аргентынцы і г. д.).

У 1900 годзе колькасьць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек ды хутка расла да 1950 году, калі ў Барсэлёну прыяжджалі жыхары меней разьвітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасьць насельніцтва гораду была ў 1979 годзе калі тут жыло 1 906 998 чалавек.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

З 1997 году Барсэлёна падзелена на 10 раёнаў:

  • Сіўтат Вэля
  • Ейшамплэ
  • Санс-Монжуік
  • Лэс Кортс
  • Сарыя-Сан Жэрвасі
  • Грасія
  • Орта-Гінардо
  • Ноў Барыс
  • Сант Андрэў
  • Сан Марті

Эканоміка

Барсэлёна зьяўляецца адным зь першых раёнаў Эўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагодзьдзя). У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтар лёгкай прамысловасьці й машынабудаваньня. Пасьля гэтага прамысловасьць грала асноўную ролю ў жыцьці гораду, але нашы дні абслугоўваючы сэктар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасьці Барсэлёны зьяўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барсэлёне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «СЕАТ», а таксама «Рэно», «Пэжо» і «Форд».

Барсэлёна штогод прымае кірмаш «La Fira», а таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.

Remove ads

Асобы

Заўвагі

  1. Barkeno in Levantine Iberian script

Вонкавыя спасылкі

  • Раман Цыбульскі (5 сакавіка 2012) Усім хамон. Мультымэдыя-часопіс «34». Праверана 14 сакавіка 2012 г.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads