Беларуская нацыянальная памяць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская нацыянальная памяць — беларуская грамадзкая арганізацыя, створаная ў Польшчы стыпэндыятамі праграмы ўраду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага. Заснаваньне 11 траўня 2007 году адбылося ў часе ўшанаваньня памяці забітага 67 гадамі раней у Варшаве генэрала Станіслава Булак-Балаховіча[1]. Старшыня БНП — Анатоль Міхнавец.
Remove ads
Мэты
Збор і распаўсюд ведаў пра Беларусь; папулярызацыя нацыянальнай гісторыі і культурнай спадчыны; ушанаваньне памяці нацыянальных герояў і дзеячоў; пошук і добраўпарадкаваньне помнікаў і месцаў мартыралёгіі.
Праведзеныя мерапрыемствы
- Штогадовы 7-кілямэтровы лыжны рэйд зь вёскі Баброўнікі (гміна Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводзтва) да в. Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (1838—1864), у гадавіну яго народзінаў 2 лютага[2].
- Штогадовы роварны рэйд памяці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча ладзіцца 11 траўня ў Варшаве[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads