Бургаская вобласьць
вобласьць Баўгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурга́ская во́бласьць (па-баўгарску: Област Бургас) — адна з 28 абласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на паўднёвым усходзе краіны, маючы выхад да Чорнага мора. Зьяўляецца самай буйной вобласьцю Баўгарыі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Бургас. Код транспартных сродкаў A.
Remove ads
Геаграфія
Вобласьць разьмешчана ў паўднёва-ўсходняй Баўгарыі. На ўсходзе яна мяжуе з Чорным морам на захадзе з вобласьцямі Сьлівэнскай і Ямбальскай, на поўначы — Варнаўскай і Шумэнскай, і на поўдні — з Турэччынай. Бургаская вобласьць займае плошчу 7 748,1 км² і мае насельніцтва 422 458 чалавек. Геаграфічнае становішча вобласьці спрыяльнае разьвіцьцю марскога турызму. Асноўным турыстычным сэзонам ёсьць лета.
Remove ads
Насельніцтва
У вобласьці пражывае 423 547 жыхароў, з усяго ліку баўгары складаюць 338 625 (79,94%), туркі — 58 636 (13,84%), цыганы — 19 439 (4,58%), і яшчэ 6 847 (1,61%) чалавек ёсьць жыхарамі іншых нацыянальнасьцяў.
Абшчыны

- Айтос
- Бургас
- Камэна
- Карнпбат
- Малка-Тырнава
- Нэсэбыр
- Паморые
- Прыморска
- Руен
- Сазопал
- Срэдэц
- Сунгурларэ
- Царова
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads