Вінцэнт Жук-Грышкевіч
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнт Жук-Грышке́віч (23 лютага [ст. ст. 10 лютага] [2][3] 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 лютага 1989, Бэры, Канада) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст.
Remove ads
Remove ads
Раньнія гады
Нарадзіўся ў беларускай рыма-каталіцкай сям’і ў мястэчку Будславе Вілейскага павету. Навучаўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі, а затым, пасьля яе ліквідацыі, у Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. Восеньню таго ж году Жук-Грышкевіч паступіў на факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі Карлава ўнівэрсытэта ў Празе й у 1926 годзе выпусьціўся зь яго, атрымаўшы прафэсыю настаўніка сярэдняй школы.
Ужо ў 1922 годзе, падчас першых выбараў у польскі сейм, Жук-Грышкевіч быў выбарчым інструктарам ад беларускага выбарчага камітэта ў Вільні, займаўся агітацыяй жыхароў беларускіх земляў Польшчы за беларускіх кандыдатаў у польскі сейм і сэнат. Беларусы ішлі на выбары ў блоку так званых «меншасьцяў Польшчы».
У 1927—1939 гадах Жук-Грышкевіч працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі, дзе выкладаў гісторыю, беларускую мову й літаратуру. Акрамя гэтага, ён быў выкладчыкам беларускай мовы ў праваслаўнай духоўнай сэмінарыі й у Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні.
У Празе Жук-Грышкевіч прымыкаў да розных беларускіх студэнцкіх арганізацый, а ў Вільні — браў актыўны ўдзел у жыцьці Беларускага «Навуковага Таварыства», «Беларускага настаўніцкага Зьвяза» і «Таварыства беларускай школы», супрацаваў з часопісамі й ґазэтамі «беларуская справа», «наша справа», «Народны звон», «Сям’я й школа» і «Маладая Беларусь». У 1935 годзе на шостым агульным зьезьдзе польскіх гісторыкаў ён даў даклад на тэму"Роля беларускіх земляў у польска-літоўскай уніі".
Remove ads
Другая Сусьветная вайна
У верасні 1939 году, па заняцьці Вільні часткамі РСЧА, Жук-Грышкевіч быў прызначаны стыльрэдактарам у газэту «Віленская праўда», але 30 верасьня быў арыштаваны супрацоўнікамі НКВД. На працягу двух гадоў ён утрымліваўся ў некалькіх турмах БССР. У 1940 годзе Жук-Грышкевічу зачыталі яго прысуд, у якім было сказана, што ён уяўляе сабой «сацыяльна небясьпечны элемэнт», ворага народа і савецкай улады, і ў сувязі з гэтым прыгаворваецца да васьмі гадоў савецкіх канцэнтрацыйных лягероў. Падчас знаходжання ў лягерах ён разам з сотнямі іншых зняволеных будаваў найбольш паўночную ў СССР — ад Белага мора да Паўночнага Ўрала — чыгуначную лінію.
Увосень 1941 году, паводле дамоўленасьці паміж Молатавым і Сікорскім, Жук-Грышкевіч быў амніставаны, па чым ён адправіўся на захад, для залічэння ў войска генерала Андэрса, якая фармавалася з польскіх грамадзянаў на тэрыторыі СССР.
Ваяваў у складзе 8-й брытанскай арміі на тэрыторыі Ірака, Палесціны, Егіпта і — потым — Італіі, дзе ўзяў удзел у бітве пры Монтэ-Касіна. Узнагароджаны мэдалямі. Па спыненьні ваенных дзеяньняў выкладаў гісторыю і псыхалёгію ў вайсковай польскай сярэдняй школе, праводзячы асобную падрыхтоўку з вучнямі-беларусамі для наступнага заснавання Беларускай арганізацыі ў Ангельшчыне, куды армія павінна была неўзабаве пераехаць. У 1946 годзе ў Лёндане гэтае заснаванне адбылося: першай па вайне беларускай эмігранцкай арганізацыяй стала «Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі». Жук-Грышкевіч стаў яго першым старшынём. У гэтыя гады ён таксама быў рэдактарам часопісаў «На шляху» і «Беларус на чужыне».
Remove ads
У Канадзе
Грамадзкая дзейнасьць
У студзені 1950 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч пераехаў у Таронта, дзе працягнуў браць удзел у грамадзкім жыцьці беларускай эміграцыі. У 1951—1954 гадах ён працаваў у Таронцкім унівэрсытэце, дзе чытаў лекцыі па беларусазнаўстве. Ён жа выступіў ініцыятарам і галоўным арганізатарам 1-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая адбылася ў 1952 годзе, арганізоўваў імпрэзы для беларускіх эмігрантаў, рабіў даклады на беларускую тэматыку, супрацаваў з эмігранцкімі ґазэтамі «Беларускі Эмігрант» і «Айчына».
У 1952 годзе ў Атаўскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысертацыю з вобласьці беларускай літаратуры на тэму «лірыка Янкі Купалы» і атрымаў навуковую ступень доктара філязофіі ў галіне літаратуры. Як пасьля заўважыў прафэсар Атаўскага ўнівэрсытэта Ў. Ж. Кейз, Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў першым беларусам, якія суіскалі дактарат у Атаўскім унівэрсытэце.
4 верасьня 1953 году ажаніўся са студэнткай Таронцкага ўнівэрсытэта Раісай Жукоўскай.
У пачатку 1954 году старшыня Рады БНР у выгнаньні Мікалай Абрамчык накіраваў Жук-Грышкевіча ў Мюнхен з мэтай арганізацыі Беларускай сэкцыі радыё «Вызваленьне» і яе ўзначаленьня. Ужо 20 красавіка 1954 году першыя беларускія радыёперадачы пачалі выходзіць у этэр. Праз два гады, у красавіку 1956 году, Жук-Грышкевіч вярнуўся назад у Таронта.
Пасьля вяртаньня ў Канаду Жук-Грышкевіч працягнуў актыўную грамадзкую дзейнасьць. У 1966 годзе ім быў арганізаваны Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, у 1967 годзе — Беларускі Інстытут Навукі й мастацтва ў Канадзе (БІНІІ). Першым старшынёй абедзьвюх арганізацый стаў сам Жук-Грышкевіч. У 1965 годзе ён браў удзел у зьезьдзе Савета стагодзьдзя Канады ў Таронта ў якасьці прадстаўніка Згуртаваньня Беларусаў Канады, а ў 1967 годзе — на другім кангрэсе канадзкіх славян у Атаве, дзе прадставіў свой даклад «Беларусы й канадзкая статыстыка» і даказаў, што беларусаў у Канадзе на той момант налічвалася больш за 50 тысячаў, што было неабходна адзначыць у канадзкай статыстыцы (дагэтуль беларусаў у сьпісе этнічных груп Канады не было наогул).

Як сябра Рады Рэспублікі й старшыня Сакратарыяту Рады БНР, Вінцэнт Жук-Грышкевіч апрацаваў праект рэарганізацыі Рады БНР, зьмены статуту й стварэньня нацыянальна-палітычнай беларускай арганізацыі — Лігі БНР. Праект гэты, як дыскусыйны матэрыял, ён прадставіў на пасяджэньні 10-й сэсыі Рады БНР, якая адбылася ў красавіку 1968 году ў Нью-Ёрку. На гэтай жа сэсыі Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў абраны першым намесьнікам Старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка.
Remove ads
Старшыня Рады БНР
Пасьля сьмерці Абрамчыка 29 мая 1970 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч стаў новым старшынёй Рады БНР, будучы абраным на шасьцігадовы тэрмін 11-й сэсыяй Рады БНР ад 29 сакавіка 1971 году ў Нью-Ёрку.
У пэрыяд старшынства Жук-Грышкевіча Радай БНР быў прыняты на працягу чатырох сэсыяў рады новы Статут Рады БНР. У 1973 годзе Жук-Грышкевіч заснаваў «Фонд беларускіх падручнікаў», у тым ліку, ініцыяваў стварэньне англамоўнага падручніка «Fundamental Byelorussіan — Беларуская мова», апрацаванага Валянцінай Пашкевіч, пад рэдакцыяй Антона Адамовіча. Ён займаў пасаду старшыні Рады БНР да лістапада 1982 году, пасьля чаго саступіў яго Ёсіфу (Язэп) Сажычу.
Remove ads
Сьмерць
Вінцэнт Жук-Грышкевіч памёр 14 лютага 1989 году ў Бэры. Яго астанкі спачываюць на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрсі, ЗША). На яго надмагільным помніку знаходзіцца выява Пагоні, арнамэнт з «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны й надпісы кірыліцай на беларускай мове.

Аўтар Успамінаў «25 сакавіка».
Бібліяграфія
- В. Грышкевіч. Ці існуе крызіс беларускага руху? // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 63—67.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads