Вінцэсь Мудроў

беларускі літаратар, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінцэсь Мудроў
Remove ads

Вінцэ́сь Леані́давіч Мудро́ў (нар. 11 верасьня 1953 году) — беларускі празаік і журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (цяпер Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом сямейны» (2007), «Багун» (2013). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads