Галіна Лукашэнка
жонка Аляксандра Лукашэнкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галі́на Радыёнаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нарадзілася ў 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, зь якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара й Дзьмітрыя.
Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзыдэнт прыяжджае ня часта[1]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна ня ўдзельнічае, за мяжу ня езьдзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкаму ў сфэры аховы здароўя й санітарна-курортнага лекаваньня.
8 студзеня 2010 году ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
У 2022 годзе Галіна Лукашэнка трапіла ў санкцыйныя сьпісы ЗША[3] і Аўстраліі[4] (сакавік), Украіны (кастрычнік)[5] і Новай Зэляндыі (лістапад)[6].
27 студзеня 2025 году была ўнесеная ў санкцыйны сьпіс Канады[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads