Гжэгаж Схятына
польскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ґжэґаж Юльюш Схятына (па-польску: Grzegorz Juliusz Schetyna; нарадзіўся 18 лютага 1963 году, Аполе) — польскі палітык і дзяржаўны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Выпускнік Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1990).
Дэпутат Сойму з 1997 году (III-VIII скліканьняў). З 16 лістапада 2007 году да 13 кастрычніка 2009 году быў намесьнікам прэм’ер-міністра ды міністрам унутраных справаў і адміністрацыі ў першым урадзе Дональда Туска[1][2]. Маршал Сойма Польшчы VI скліканьня з 8 ліпеня 2010 году да 7 лістапада 2011 году. З моманту абраньня згодна з Канстытуцыяй Польшчы выконваў абавязкі прэзыдэнта Польшчы да ўступленьня 6 жніўня ў пасаду новаабранага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.
22 верасьня 2014 году стаў міністрам замежных справаў[3]. 16 лістапада 2015 разам з цалым урадам скончыў выканваць абавязкі міністра.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads