Гіркаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гіркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Гіркі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Слабодкаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Слабодка. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Салтанішкаўскага сельсавету[1].
З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну. 11 лютага 1972 году да сельсавету далучана частка скасаванага Сьмільгінскага сельсавету, у склад Забалацкага сельсавету перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка, цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Старыя Сьмільгіні, сельсавет перайменаваны ў Старасьмільгінскі сельсавет[2]. 24 красавіка 1978 году сельсавет перайменаваны ў Гіркаўскі, цэнтар перанесены ў вёску Гіркі.
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1166 чалавек[3], зь іх 88,7% — палякі, 5,6% — беларусы, 3,3% — летувісы, 1,5% — расейцы[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads