Гісторыя Іўя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іўе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары бэрнардынаў, драўляны татарскі мячэт, мураваныя сынагогі і традыцыйная местачковая забудова. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кальвінскі збор, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і барокавая памятная каплічка на Віленскім гасьцінцы, зьнішчаная савецкімі ўладамі.
Remove ads
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Іўе ўпамінаецца ў XV ст. як вялікакняскі двор. У 1444 вялікі князь Казімер перадаў паселішча маршалку земскаму П. Мантыгердавічу, які заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. З 1-й паловы XVІ ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Забярэзінскіх, у 1558—1654 — Кішкаў.
У сярэдзіне XVІ ст. у Іўі было 4 вуліцы — Віленская, Наваградзкая, Крывая і Новая[1]. Паводле інвэнтару (1563), тут было 123 ўладальнікі дамоў, 23 чалавекі займаліся рамяством[1]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету.
У 2-й пал. XVІ ст. Іўе стала адным з цэнтраў арыянства ў Вялікім Княстве Літоўскім, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 рэктарам школы быў мысьляр-гуманіст і пэдагог Ян Ліцыні Намыслоўскі. На 1598 у паселішчы працавалі 2 карчмы; было 129 сядзібных пляцаў, а таксама 19 пляцаў, адведзеных татарам за межамі паселішча.
З 1610 у Іўі працавала выдавецтва Троцкага брацтва. У 1631 кашталян троцкі і ваявода амсьціслаўскі Мікалай Кішка заснаваў кляштар ордэна бэрнардынаў, якому перадаў Петрапаўлаўскі касьцёл. Пры кляштары дзейнічалі школа, шпіталь і бібліятэка. У гэты ж час у Іўі збудавалі драўляны фарны касьцёл. На 1634 у паселішчы было 180 двароў, 3 вуліцы і Рынак. На 1685 у Іўі было 79 уласьнікаў дамоў і сядзібаў, зь якіх 49 чалавек валодалі ворнымі землямі[1]. У 2-й пал. XVІІ — 1-й пал. XІХ стагодзьдзяў мясьціна знаходзілася ў валоданьні Слушкаў, Глябовічаў, Жыжэмскіх, Агінскіх, Сапегаў, Тызэнгаўзаў. У 1742 Іўе атрымала статус мястэчка[1].
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. Зь сяр. XІХ ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні графаў Замойскіх. У 1861 у Іўі адбылося сялянскае паўстаньне, якое жорстка здушылі расейскія войскі. У 1882 коштам графіні Замойскай у мястэчку збудавалі мячэт, які дзейнічае дагэтуль. Паводле перапісу (1897) у Іўі было 387 двароў, касьцёл, капліца, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, мячэт, народная вучэльня, аптэка, млын, 17 крамаў, 4 карчмы; штогод праводзілася 5 кірмашоў.
Remove ads
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Іўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 Іўе ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Галерэя
Касьцёл і кляштар бэрнардынаў
- Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
- каля 1900
- З боку Іўянкі, 1916
- 1916
- 1918
- 1930-я
Вуліца Касьцельная
- Вуліца Касьцельная
- 1898
- 1898
- 1916
- 1916
- 1916
- да 1939
- да 1939
- да 1939
Вуліца Віленская
- Вуліца Віленская
- 1916
- 1917
- да 1939
- Каплічка на Віленскім гасьцінцы
- Каплічка
Рынак
- Рынак
- 1916
- 1916
- 1917
- 1917
- 1918
- да 1939
- да 1939
- 1930-я
- Камяніца на Рынку
- Камяніца на Рынку
- Камяніца на Рынку
- Рог Рынку і Віленскай
Вуліца Наваградзкая
- Мячэт
- 1898
- 1916
- да 1939
Іншае
- Іншае
- Сынагога
- Сынагогальны двор, 1916
- Млын на Іўянцы, 1916
- Вуліца Конская
- Вуліца, 1915
- Ускраіна мястэчка, 1916
- Рамонт вуліцы, 1917
- Местачкоўцы, 1927
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads