Данііл Сілінскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніі́л Андрэ́евіч Сілі́нскі (нар. 6 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 году пачаў выступаць у Першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. Тым ня менш, гулец ня здолеў дапамагчы клюбу выратавацца ад вылету ў другую лігу. У лютым 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў гульцом асноўнага складу. У сакавіку 2021 году па вяртаньні з арэнды склаў новы кантракт з «Баранавічамі».
У ліпені 2021 году быў арандаваны «Смаргоньню»[3]. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 году па сканчэньні арэнды пакінуў «Смаргонь»[4]. У пачатку 2022 году трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам», а пасьля далучыўся да «Энэргетыка-БДУ», зь якім у сакавіку склаў дамову аб супрацы[5]. У жніўні 2023 году стаў гульцом «Гомлю»[6]. Дэбютаваў за гамельчукоў 12 жніўня 2023 году ў матчы супраць наваполацкага «Нафтану», выйшаўшы на газон у пачатковым складзе. 27 жніўня таго ж году ўлучыў свой першы гол у кашулі новай каманды ў браму салігорскага «Шахцёра». Цягам рэшты сэзону быў ключавым гульцом гомельскага клюбу, вызначыўшыся 4 галамі і 2 галявымі перадачамі. У сакавіку 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2025 году[7] і быў на сэзон аддадзены ў арэнду ў менскае «Дынама»[8]. У складзе сталічнай каманды амаль не гуляў, але кіраўніцтва клюбу яшчэ да год падоўжыла арэнду футбаліста[9].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads