Дарыюш Дудка

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарыюш Дудка
Remove ads

Дарыюш Дудка (па-польску: Dariusz Dudka; нар. 9 сьнежня 1983 году, Костшын-над-Одрай, Польшча) — былы польскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Польшчы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у родным горадзе. У 1999 годзе перайшоў у клюб «Аміка», дэбютаваў у Экстраклясе 15 красавіка 2000 году ў матчы супраць «Руху» (Рудзенкаў). Правёў шэсьць гадоў у клюбе й быў прададзены ў польскі клюб «Вісла» (Кракаў). У сэзоне 2007—2008 гадоў перамог у чэмпіянаце Польшчы разам зь «Віслай». 26 чэрвеня 2008 году ён быў прададзены ў францускі клюб «Асэр» за 2,225 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. У 2012 годзе вольным агентам перашоў у склад гішпанскага клюбу «Левантэ».

Пасьля прагляду Дудка падпісаў двухмесячны кантракт з ангельскім клюбам «Бірмінггэм Сіці» 31 кастрычніка 2013 году[4]. Пасьля зьяўляеньня толькі ў 2 матчах і сканчэньня кантракту гулец зьехаў у Польшчу, дзе заключыў пагадненьні з клюбам «Вісла» (Кракаў).

Міжнародная

У зборнай Польшчы дэбютаваў 7 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША, які скончыўся зь лікам 1:1. Дарыюш зьяўляецца ўдзельнікам чэмпіянату сьвету 2006 году, чэмпіянату Эўропы 2008 і 2012 гадоў. Пасьля таварыскай сустрэчы супраць зборнай Украіны (0:1), разам з Артурам Боруцам і Радаславам Маеўскім быў выдвараны з зборнай за парушэньне рэжыму[5].

Remove ads

Дасягненьні

«Аміка»:

  • Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2000

«Вісла»:

«Лех»:

  • Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2015, 2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads