Дзьмітры Ігнаценка (1995)

беларускі футбаліст, нарадзіўся ў 1995 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Ігнаценка (1995)
Remove ads

Дзьмі́тры Ігнаце́нка (нарадзіўся 1 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Лясгасу».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Кар’еру пачаў у складзе «Гомля». З 2012 году гуляў за дубль, а 13 ліпеня 2014 году дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сэзону пачаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[3].

Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, а з траўня замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамельчукоў. У верасьні атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з гамельчукамі[4], аднак праз траўмы амаль не зьяўляўся на полі, а сэзон 2017 году ўвогуле цалкам прапусьціў. Толькі ў ліпені 2018 году зноў пачаў зьяўляцца ў складзе. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне» да канца сэзону[5], але ў сьнежні вярнуўся ў «Гомель». Сэзон 2019 году пачынаў у гомельскім дублі, пазьней усё ж такі пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У сьнежні 2019 году, пасьля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[6]. У хуткім часе замацаваўся ў пачатковым складзе каманды.

У студзені 2021 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[7]. Большую частку сэзону 2021 году прапусьціў праз пашкоджаньне. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[8]. У 2022 годзе быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону пакінуў «Славію»[9] і праз траўму завяршыў прафэсійную кар’еру[10].

У ліпені 2023 году ў якасьці аматара далучыўся да гомельскага «Лясгасу» з Другой лігі.

Міжнародная

Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 13 жніўня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы (0:1). Усяго згуляў 13 матчаў за зборную, дзе пераважна выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads