Дзьмітры Молаш
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Молаш (нар. 10 сьнежня 1981 году, Міханавічы, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Гуляў на пазыцыі абаронцы. У 2005—2011 гадах правёў 14 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. На сёньня працуе галоўным трэнэрам клюбу «Тарпэда»-БелАЗ.
Remove ads
Гульнёвая кар’ера
БАТЭ
Выхаванец менскай школы «Алімпія». Першы свой прафэсійны кантракт падпісаў з барысаўскім БАТЭ, калі яшчэ вучыўся ў школе, у 11 клясе. Але спачатку адыграў два гады ў дублюючых і фарм-клюбах барысаўскага клюбу — «Маладэчна» і «Зьмена-БАТЭ». У БАТЭ ж Зьміцер правёў 6 сэзонаў і толькі ў адзін сэзон клюб нічога не выйграваў. У 2006 годзе Молаш быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі, і вырашыў зьмяніць абстаноўку.
У Расеі
У 2007 годзе перайшоў у «Носту». За «Носту» Молаш забіў 3 мячы, адзін зь якіх зь сярэдзіны поля. Увосень 2008 году футбаліст абвесьціў, што ў Наватроіцку не застанецца, па прычынах, пра якія ня хоча гаварыць. Агент стаў прапрацоўваць варыянты, была магчымасьць перайсьці ва «Ўрал».
«Сібір» абраў таму, што Крывушэнка, зь якім ён працаваў у Беларусі, патэлефанаваў, і ўсё вырашылася хутка. Кантракт з новасібірскай камандай быў разьлічаны на два гады. Молаш валодае моцным ударам зь левай нагі, практычна ўсе свае галы Молаш забіў ўдарамі з-за межаў штрафной. Паводле вынікаў сэзону 2010 году Молаш стаў найлепшым гульцом «Сібір» паводле галасаваньня заўзятараў клюбу[6].
12 сьнежня 2010 году было абвешчана аб падпісаньні кантракту з клюбам «Крылы Саветаў», куды Молаш перайшоў на правах вольнага агента па заканчэньні кантракту з клюбам «Сібір». У пачатку жніўня 2012 году кантракт быў скасаваны[7].
«Дынама» Менск
У канцы жніўня 2012 году падпісаў кантракт да канца сэзону зь менскім «Дынама»[8], але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону.
Першую палову сэзону 2013 году прапусьціў праз траўму. У чэрвені 2013 году зноў зьявіўся на полі, пры гэтым новы трэнэр Робэрт Мааскант зрабіў Молаша капітанам каманды. Хутка футбаліст зноў атрымаў пашкоджаньне. У верасьні 2013 году вярнуўся і трывала гуляў на пазыцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 году за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэньня арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы. У лютым 2014 году быў абраны капітанам «Дынама» на сэзон 2014 году[9]. У пачатку сэзону чаргаваўся на пазыцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 году атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні, пачаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і знаходжаньне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 году забіў першы гол за «Дынама», чым дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» зь лікам 2:1. У канцы сьнежня 2014 году пакінуў «Дынама» па сканчэньні кантракту[10].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Молаш ўдзельнічаў у фінальнай частцы чэмпіянату Эўропы з моладзевай камандай, дзе беларуская каманда абыграла будучых чэмпіёнаў зборную Італіі зь лікам 2:1. У нацыянальнай зборнай Беларусі з 2005 па 2008 гады Молаш адыграў 5 гульняў. Перад першым турам у першым дывізіёне яго выклікалі ў зборную, але кіраўніцтва «Сібіры» папрасіла Фэдэрацыю футболу Беларусі не прыцягваць гульца, бо ў сібіракоў была важная гульня супраць «Уралу».
27 траўня 2010 году Зьміцер правёў 90 хвілінаў на полі ў складзе зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Гандурасу, які скончыўся зь лікам 2:2.
Remove ads
Трэнэрская кар’ера
Завяршыў кар’еру ўлетку 2015 гаду і перайшоў на працу ў дзіцяча-юнацкую школу барысаўскага БАТЭ[11]. У пачатку 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Смалявічы-СТІ»[12], які на той час быў фарм-клюбаў барысаўскай каманды. У чэрвені, пасьля звальненьня з клюбу Віталя Рагожкіна, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра смалявіцкага клюбу[13]. У лютым 2017 году быў зацьверджаны ў якасьці галоўнага трэнэра каманды[14]. Паводле вынікаў сэзону смалявіцкі клюб атрымаў месца ў Найвышэйшай лізе. Тым ня менш, Молаш пакінуў «Смалявічы» ў сьнежні.
У студзені 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Алега Дулуба ў барысаўскім БАТЭ[15][16]. Застаўся ў камандзе і пазьней, калі галоўным трэнэрам стаў Аляксей Бага. У сьнежні 2019 году ўсьлед за Багам пакінуў БАТЭ[17].
У студзені 2020 году стаў памочнікам галоўнага трэнэра ў латвійскім клюбе «Ліепая»[18], а ў чэрвені таго ж году ўзначаліў каманду[19]. У сьнежні 2020 году падоўжыў кантракт зь «Ліепаяй»[20]. Пакінуў латвійскі клюб паводле пагадненьня бакоў у чэрвені 2021 году[21]. У сьнежні таго ж году быў прызначаны галоўным трэнэрам жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ[22].
Дасягненьні
У якасьці гульца
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2002, 2006
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004, 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2001, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2006
- У сбпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2002, 2006
У якасці трэнэра
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2024
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads