Дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіця́чы ко́нкурс пе́сьні «Эўраба́чаньне» (па-ангельску: Junior Eurovision Song Contest) — штогадовы тэлевізійны конкурс, які арганізаецца Эўрапейскім вяшчальным зьвязам (ЭВЗ) пачынаючы зь 2003 году. На час пасьля конкурсу 2023 году праведзена 21 сязон.
Remove ads
Гісторыя
Першы конкурс адбыўся 15 лістапада 2003 году ў датскім Капэнгагене, у якім першую перамогу здабыў харватскі прадстаўнік Дына Елусіч зь песьняй «Ti si moja prva ljubav». Тады свой удзел узялі 16 краін. Першапачаткова наступны год арганізоўвала не краіна-пераможца папярэдняга году, як гэта адбываецца ў дарослым аналягу конкурсу, а краіна, якая была абраная рэфэрэнт-суполкай арганізатараў конкурсу. Гэта адбывалася амаль да 2012 году, пасьля якога магчымасьць на права правядзеньня конкурсу давалі спачатку краіне-пераможце, а пасьля пераходзілі да прыёму заявак ад зацікаўленных у правядзеньні краін.
Remove ads
Фармат
На працягу гісторыі ўсяго конкурсу фармат правядзеньня яго ня зьменіваўся: ён складаецца з паступовых жывых выступаў выканаўцаў (да шасьці чалавек на сцэне адначасова) заяўленых тэлекампаніямі краін-удзельніц. З самога пачатку й да 2015 году конкурс трансліравалі па суботах увечары, але з 2016 году гэта сталі рабіць у нядзелю а 18-й гадзіне па Цэнтра-Эўрапейскаму часу.
Заўсёды конкурс складаўся з: царамоніі адкрыцьця, на якім выканаўцаў прадстаўляюць гледачам і тэлегледачам; выступам выканаўцаў зь іхнімі песьнямі; кароценькія выступы ўсіх песень (каб нагадаць гледачам пра ўсе конкурсныя кампазіцыі пад час галасаваньня); інтэрвал-акты; час адкрытака галасаваньня, калі паступова гледачы маглі бачыць падлік баллаў і выступ пераможца з яго песьняй. У розныя моманты шоў тэлеканалы могуць зрабіць перапынак на рэкляму.
Remove ads
Правілы
У асноўным правілы дзіцячага конкурсу паходзяць на правілы дарослага аналягу, але за выключэньнем некалькіх пунктаў:
- На момант правядзеньня фіналу конкурса (прамой трансляцыі) выканаўцу/выканаўцам павінна быць ад 9 да 14 год;
- Кожная песьня павінна мець ня меньш 75% тэксту на дзяржаўнай мове;
- Выканаўца павінен быць альбо аўтарам конкурснай песьні, альбо браць максімальны ўдзел у стварэньні песьні;
- Выканаўца абавязаны мець грамадзянства краіны, якую ён прадстаўляе, альбо жыць ў ёй ня меньш за 2 гады;
- Існуюць абмежаваньні ў адзеньні дзяцей-выканаўцаў -яна не павінна быць занадта дарослай.
Краіны-удзельніцы
На конкрсе «Дзіцячае Эўрабачаньне» права ўдзелу меюць усе краіны-чальцы Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу. Але ў 2015 годзе на конкрсе ўпершыню прыняла удзел Аўстралія, якой ўвесну таго жа году дазволілі прынімаць удзел на дарослым аналягу конкурса Эўрабачаньне. Праз 3 гады на конкурсе ў Менску дазвол да ўдзелу на конкурсе далі Казахстану та Ўэйлзу. За ўвесь час конкурсу 41 краіна прыняла ўдзел.
Remove ads
Сьпіс пераможцаў
За ўвесь час правядзеньня конкурсу толькі 12 краін здабылі сабе перамогу, зь якіх Грузія та Францыя маюць па 3 перамогі[1].
Год | Дата | Месца правядзеньня | Удзельнікі | Краіна-пераможца | Выканаўца | Песьня |
2003 | 15 лістапада | ![]() | 16 | ![]() | Дына Елусіч | «Ti si moja prva ljubav» |
2004 | 20 лістапада | ![]() | 18 | ![]() | Марыя Ісабэль | «Antes muerta que sencilla» |
2005 | 26 лістапада | ![]() | 16 | ![]() | Ксенія Сітнік | «Мы вместе» |
2006 | 2 сьнежня | ![]() | 15 | ![]() | Сёстры Талмачовы | «Весенний джаз» |
2007 | 8 сьнежня | ![]() | 17 | ![]() | Аляксей Жыгалковіч | «С друзьями» |
2008 | 22 лістапада | ![]() | 15 | ![]() | Bzikebi | «Bzzzz…» |
2009 | 21 лістапада | ![]() | 13 | ![]() | Ральф Макенбах | «Click Clack» |
2010 | 20 лістапада | ![]() | 14 | ![]() | Уладзімер Арзуманян | «Mama» (Մամա) |
2011 | 3 сьнежня | ![]() | 13 | ![]() | Candy | «Candy Music» |
2012 | 1 сьнежня | ![]() | 12 | ![]() | Настасься Петрык | «Nebo» |
2013 | 30 лістапада | ![]() | 12 | ![]() | Гая Кашы | «The Start» |
2014 | 15 лістапада | ![]() | 16 | ![]() | Вічэнца Канцьела | «Tu primo grande amore» |
2015 | 21 лістапада | ![]() | 17 | ![]() | Дэсціні Чукуньерэ | «Not My Soul» |
2016 | 20 лістапада | ![]() | 17 | ![]() | Марыям Мамадашвілі | «Mzeo» (მზეო) |
2017 | 26 лістапада | ![]() | 16 | ![]() | Паліна Багусевіч | «Крылья (Wings)» |
2018 | 25 лістапада | ![]() | 20 | ![]() | Раксана Венгель | «Anyone I Want to Be» |
2019 | 24 лістапада | ![]() | 19 | ![]() | Вікі Габар | «Superhero» |
2020 | 29 лістапада | ![]() | 12 | ![]() | Валянціна | «J’imagine» |
2021 | 19 сьнежня | ![]() | 19 | ![]() | Малена | «Qami Qami» (Քամի Քամի) |
2022 | 11 сьнежня | ![]() | 16 | ![]() | Лісандра | «Oh Maman!» |
2023 | 26 лістапада | ![]() | 16 | ![]() | Зойі Клёзу | «Cœur» |
2024 | 16 лістапада | ![]() | 17 | ![]() | Андрыя Путкарадзе | «To My Mom» |
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads