Друкарня Мамонічаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Друка́рня Мамо́нічаў была заснаваная ў Вільні Пётрам Мсьціслаўцам на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў у 1574 годзе. У ёй былі аддрукаваны ад 80 да 100 кнігаў, зь іх каля паловы — па-старабеларуску. Кнігі вызначаліся высокім паліграфічным і мастацка-арнамэнтальным аздабленьнем.

Хуткія факты Дата заснаваньня / стварэньня, Частка больш агульнага ...

Была адзінай беларускай друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, у тым ліку Статут ВКЛ, «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага», канстытуцыі «вальных» соймаў.

Remove ads

Пачатак працы

У траўні 1574 году ў хаце Лукаша і Кузьмы Мамонічаў была арганізаваная друкарня Пётры Мсьціслаўца. Матэрыяльную дапамогу Мсьціслаўцу аказвалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасьць Мсьціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася[1].

Першая кніга — літургічнае «Эвангельле напрастольнае» — выйшла 30 сакавіка 1575 году. Кніга мела «густоўнага рысунку» шрыфт, які праектаваў, выразаў ды адліў для свае друкарні сам Мсьціславец. Мова кнігі, як выданьня прызначанага для богаслужэбнага ўжытку ў праваслаўных цэрквах, была царкоўнаславянская[2]. 16 студзеня 1576 году выйшаў «Псалтыр», пасьля — «Часовник».

Як вынікае з пасьляслоўяў да выдадзеных кнігаў, Пётра Мсьціславец за галоўных ініцыятараў і мэцэнатаў стварэньня друкарні ўважаў братоў Івана й Зянова Зарэцкіх, якія былі багатымі і ўплывовымі прадстаўнікамі тагачаснага купецкага стану ў Вільні ды займалі адказныя адміністрацыйна-дзяржаўныя пасады.

Пасьля таго, як у 1576 годзе каралём стаў зацяты каталік і заступнік езуітаў Стэфан Баторы, паміж Мсьціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Паводле пастановы суду друкарскае абсталяваньне было прысуджанае Мсьціслаўцу, а выдадзеныя кнігі — Кузьму Мамонічу пасьля сплаты ім Мсьціслаўцу 30 копаў грошаў «личбы литовское». Пастанова суду так і не была выкананая, таму ў 1577 годзе суд паўторна вынес вырак і прызначыў штраф. Друкарня была апячатаная і не працавала[1].

Далейшых зьвестак пра жыцьцё і дзейнасьць Мсьціслаўца не захавалася. Праз 20 гадоў ад віленскае судовае справы ягоныя шрыфты зьявіліся на Валыні, у Астроскай друкарні[3].

Remove ads

Па Мсьціслаўцы

Пасьля гэтага чарговыя кнігі друкуюцца іншым шрыфтом, што можа сьведчыць пра спагнаньне судом належнага Мсьціслаўцу друкарскага абсталяваньня.

У 1582 годзе ў Вільню прыяжджаў зь Львова заблудавец Грынь Івановіч, памочнік Івана Федаровіча Масквіціна, які нарэзаў і адліў Мамонічам два камплекты шрыфтаў — адзін буйнейшы, другі меншы, курсіўны. Гэты шрыфт заставаўся адзіным кірылічным курсіўным шрыфтам ажно да 1730-х гадоў.

У 1583 годзе дзейнасьць друкарні была ўзноўленая пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, ягонага брата Лукі і сына Кузьмы Льва (Лявона Кузьміча). Магчыма, зь імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда(ru), які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх[1].

Да падпісаньня Берасьцейскай царкоўнай уніі 1596 году друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных братэрстваў, братэрскіх школаў, цэркваў, простых местачкоўцаў. Выпускаліся багаслоўскія і літургічныя выданьні, кнігі для чытаньня, публіцыстычныя творы, падручнікі, зборнікі заканадаўчых актаў, выданьні прававога характару, канстытуцыі вальных соймаў, палемічныя творы Іпаці Пацея[4].

З XVII стагодзьдзя друкарня забясьпечвала патрэбы выключна ўніятаў[1]. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выходных зьвестках выданьняў зьявілася ў 1609 годзе. Адсутнасьць кнігаў для праваслаўных сьведчыць пра адхіленьне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад справаў і пераходу кіраваньнем у рукі Лявона[1]. Па сьмерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 году Лявон успадкаваў друкарню[4].

За часы існаваньня друкарні Мамонічаў зь яе выйшлі каля 100 рэлігійных і сьвецкіх выданьняў у беларускай, царкоўнаславянскай і польскай мовах. Матэрыялы друкарні часткова перайшлі ва ўласнасьць віленскай Траецкай друкарні[4].

Remove ads

Статут ВКЛ

Thumb
Статут ВКЛ 1588 году

Трэці статут ВКЛ друкаваўся тут у 1588, 1592—1593, 1594—1595 гадох.

Для выданьня Літоўскага Статуту Мамонічы набылі Львоўскую друкарню Івана Федаровіча[5]. Для друку быў выкарыстаны кірылічны курсіўны шрыфт Грыня Івановіча, пры стварэньні якога за ўзор было ўзятае тагачаснае беларускае скорапіснае пісьмо віленскае вялікакняскае канцылярыі[6].

У 1614 і 1619 гадох з друкарні Мамонічаў выходзілі пераклады Статуту на польскую мову.

Выданьні

Thumb
«Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага» (1586)

Пётры Мсьціслаўца

  • «Эвангельле напрастольнае» (1575)
  • «Псалтыр» (1576)
  • «Часоўнік» (1576)

Мамонічаў

  • «Службоўнік» (1583; шрыфт скапіяваны са шрыфту Мсьціслаўца[1])
  • «Зборнік» (1585; выданьне прысьвечанае канцлеру Валовічу[1])
  • «Псалтыр з аднаўленьнем» (1586; копія Псалтыру, выдадзенага Іванам Федаровічам у друкарні ў Заблудаве ў 1570 годзе[1])
  • «Кграматыка словенська языка» (8 кастрычніка 1586 году; пераклад працы сэрбскага аўтара XIV стагодзьдзя пра восем часьцінаў мовы, складзены паводле грэцкіх узораў. У пасьлямоўі сказана, што падручнік выдадзены на прозьбу жыхароў Вільні[1])
  • «Дыялектыка» (каля 1586)
  • «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага» (1586, у 1614 годзе выйшла выданьне на польскай мове)
  • «Статут ВКЛ» (1588; у 1614 годзе выйшла выданьне на польскай мове[4]
  • «Буквар» (1590-я, 1618, 1621)
  • «Эвангельле» (1600; два выданьні ў адзін год. Спрошчаны варыянт Эвангельля Мсьціслаўца[1])
  • «Малітвы паўсядзённыя» (1601)
  • «Апалёгія флярэнтыйскага сабору» (1604)
  • Язэп Руцкі. «Тэзы» (1608)
  • «Гармонія… ўсходняй царквы з касьцёлам рымскім» (каля 1608)
  • «Трыёдзь каляровая» (1609; копія маскоўскага выданьня 1591 году[1])
  • «Трыёдзь посная бяз выхаду» (каля 1609; копія маскоўскага выданьня 1589 году[1])
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads