Дэмбраўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэ́мбраўскі сельсаве́т — адміністрацыйная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дэмбрава.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавету[1].

З 23 траўня па 25 сьнежня 1962 году ў складзе Скідзельскага раёну[2].

12 сакавіка 1973 году ў склад сельсавету з Лядзкага сельсавету перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[3].

У 1976 годзе зь Лядзкага сельсавету перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка, хутары Пятрэлеўшчына і Лядзк Высокі[4].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1913 чалавек[5], зь іх 68,7% — беларусы, 25,0% — палякі, 4,9 % — расейцы[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads