Дэміен Даф
ірляндзкі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́міен Э́нтані Даф (па-ангельску: Damien Anthony Duff; нар. 2 сакавіка 1979 году, Балібадэн, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, былы гулец зборнай Ірляндыі. Гуляў на пазыцыях ўінгера (на практыцы як на левым, так і на правым флянзе) і ўскрайняга форварда.
Remove ads
Біяграфія
Пачаў прафэсійную кар’еру ў «Блэкбэрн Ровэрз» у 1996 годзе. Дэбютаваў у асноўным складзе ў 1997 годзе ў апошнім матчы сэзону 1996/1997 супраць «Лэстэр Сіці».
У сваім першым поўным сэзоне 1997—1998 гадоў выявіў сябе як вельмі пэрспэктыўны малады гулец, забіўшы 4 галы. Нягледзячы на вылет «Блэкбэрну» ў наступным сэзоне, застаўся верны свайму клюбу і дапамог яму спачатку вярнуцца ў Ангельскую Прэм’ер-Лігу ў сэзоне 2000—2001 гадоў, а затым выйграць Кубак Лігі. Усе гэтыя гады Даф быў адным зь лідэраў клюбу, яго ўнёсак у посьпехі «Блэкбэрну» цяжка пераацаніць. Выдатна згуляў за зборную Ірляндыі на Чэмпіянаце Сьвету 2002 году, паказаўшы сябе гульцом сусьветнага кляса, увайшоў у сфэру інтэрасаў кіроўных клюбаў Эўропы, але ўлетку 2002 склаў новы кантракт з клюбам на чатыры гады. Сэзон 2002—2003 гадоў склаўся для Дафа ўдала: нягледзячы на праблемы са здароўем, ён стаў лепшым бамбардзірам клюбу, забіўшы 11 галоў. Перад наступным сэзонам быў набыты «Чэлсі» за £17 млн (на той момант клюбны трансфэрны рэкорд). У сэзоне 2003—2004 гадоў ён гуляў бліскуча, але адсутнасьць трафэяў у «Чэлсі» падштурхнула ўладальніка клюбу Рамана Абрамовіча звольніць па канчатку сэзону мэнэджара Кляўдыё Раньеры, а новы трэнэр Жузэ Маўрыньню купіў на пазыцыю Дафа галяндца Ар’ена Робэна, яны канкуравалі адзін з адным за месца ў складзе ў сэзоне 2004—2005 гадоў. Даф выдатна правёў той сэзон, стаўшы чэмпіёнам Ангельшчыны і забіўшы 10 галоў. Наступны сэзон прынёс яму яшчэ адно золата Прэм’ер-Лігі, але быў ня гэтак удалы: Даф быў ня ў форме, гуляў мала. У выніку ў ліпені 2006 году ён перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы 5-гадовы кантракт. За два сэзоны ў «Ньюкасьле» Дэміен нядрэнна выявіў сябе, гуляе даволі часта, карысны, але нестабільны. З 2009 году па 2014 год зьяўляўся гульцом лёнданскага «Фулгэму». 10 чэрвеня 2014 году Даф далучыўся да аўстралійскага клюбу «Мэльбурн Сіці» ў якасьці вольнага агента, падпісаўшы 1-гадавую дамову[4].
Remove ads
Дасягненьні
«Блэкбэрн Ровэрз»:
- Уладальнік Кубка Лігі: 2002
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (2): 2005, 2006
- Уладальнік Кубка Лігі: 2005
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2005
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads