Жак-Люі Давід

францускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Жак-Люі Давід
Remove ads

Жак-Люі Даві́д (па-француску: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 сьнежня 1825, Брусэль) — францускі мастак, заснавальнік францускага нэаклясыцызму.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

У 1775—1780 гадах навучаўся ў Францускай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасьць майстроў эпохі Адраджэньня. У 1783 абраны чальцамі Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 годзе абраны дэпутатам Нацыянальнага канвэнту, галасаваў за сьмерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянэраў на чале з Маратам і Рабэсп’ерам. Зьяўляўся чальцом Камітэту грамадзкай бясьпекі, у якасьці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасьля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 годзе стаў сьведкам урачыстага ўезду ў Парыж Напалеона, і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасьля паразы Банапарта пры Ватэрлёо (1815) бяжыць у Швайцарыю, затым пераехаў у Брусэль, дзе пражыў да канца жыцьця. Пахаваны на могілках сьвятой Гудулы ў Брусэлі.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads