Зыгмунт Глёгэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зыгмунт Ґлёґэр (па-польску: Zygmunt Gloger; 3 лістапада 1845, места Каменка Падляская — 15 жніўня 1910) — польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст.
У 1867 скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт. Арганізатар і першы старшыня краязнаўчага таварыства ў Варшаве. Пісаў пра побыт, вераваньні і абрады беларускага народу. Апублікаваў шмат матэрыялаў пра беларускую драўляную архітэктуру. 3 1870 жыў ў Яжэве (Польшча), сабраў вялікую музэйную калекцыю археаграфічных, этнаграфічных матэрыялаў, багатую бібліятэку і збраёўню. У яго прыватным музэі захоўваліся некаторыя матэрыялы зь Меншчыны. Сабраныя матэрыялы выкарыстаў у «Старапольскай энцыкляпедыі» (т. 1—4, 1900—1903, 4-е выд. 1978).
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads