Казімер Пацэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казі́мер Пацэ́віч (па-польску: Kazimierz Pacewicz; 22 лістапада 1895, Пружана Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 15 жніўня 1974, Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Сын Аўгустына Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў[2]. Навучаўся ў гарадзенскай гімназіі, пасьля яе закрыцьця скончыў гандлёвую школу ў Берасьці і працягнуў навучаньне ў Гандлёвым інстытуце ў Маскве.

У 1916 годзе мабілізаваны ў артылерыйскія войскі. У 1917 скончыў Міхайлаўскую акадэмію артылерыі(ru) ў Петраградзе. У студзені 1918 року далучыўся да I Польскага корпусу(pl), дзе служыў афіцэрам 2-й брыгады артылерыі. Калі корпус расфармавалі, быў камэндантам выведнага аддзелу Польскай вайсковай арганізацыі ва Ўкраіне.

Зь лістапада 1918 — у Польскім войску(pl). У 1920 годзе атрымаў званьне паручніка. Ваяваў ва Ўкраіне і на летувіскім фронце. З 1921 служыў у 5-й дывізіі коннай артылерыі, дзе атрымаў званьне капітана[3].

29 чэрвеня 1922 року[2] ажаніўся з Соф’яй з Голубаў.

Да 1924 навучаўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў(pl) пад кіраўніцтвам Ігнацыя Пянькоўскага(pl), а з 1924 — знанага кракаўскага мастака Юзэфа Панкевіча[4].

У 1925 быў пераведзены ў вайсковую рэзэрву на 12 месяцаў, але на службу ўжо не вярнуўся. У сьнежні 1925 выехаў зь іншымі вучнямі Панкевіча ў Парыж дзеля працягу навучаньня, але ў 1927 з прычыны хваробы жонкі вярнуўся дахаты. Ад 1930 зноўку жыў у Парыжы, падтрымліваючы стасункі з Панкевічам. Удзельнічаў у выставах «Парыскае групы польскіх плястыкаў» і ў індывідуальных выставах, у Амстэрдаме.

Другая сусьветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 року яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Выканаў тут 30 каляровых плякатаў для альбому «Польскія ўзброеныя сілы цягам стагодзьдзяў», выдадзены ў 1944 року. Выкладаў у мастацкай школе ў Рэдынгу, працягваў маляваць і выстаўляцца ў галерэях.

Казімер памёр 15 жніўня 1974 у польскім шпіталі(en) ў Пэнлі (Ўэйлз). Пахаваны на могілках у лёнданскім прадмесьці Ганэрзбэры[2].

Па ягонай сьмерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музэям[5]. У 1988 року Нацыянальны музэй у Варшаве перадаў творы Пацэвіча са сваіх збораў Рэгіянальнаму музэю(pl) ў Седльцах. Цяпер гэты музэй зьмяшчае найвялікшую калекцыю карцінаў мастака ў Польшчы — больш за 70 карцінаў алеем[6].

Remove ads

Сям’я

  • Бацькі — Аўгустын і Сафія Пацэвічы.
  • Сястра — Гелена Пацэвіч (1901—1984).
  • Жонка Сафія (у дзявоцтве Голуб; 1895 — 20 сакавіка 1979) — географ, лыжніца, чэмпіёнка Польшчы сярод жанчын (1920)[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads