Кальмарская катэдра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́льмарская катэ́дра (па-швэдзку: Kalmar domkyrka) — у наш час галоўная царква прыходу Кальмару. Да 1915 году была катэдрай япархіі Кальмару, якая затым у якасьці прыходу ўвайшла ў япархію Вэкшэ. Аднак за царквой захавалася назва катэдры.
| Катэдра | |
Кальмарская катэдра Kalmar domkyrka | |
Кальмарская катэдра | |
| Краіна | Швэцыя |
| Месцазнаходжаньне | Кальмар, лэн Кальмар |
| Каардынаты | 56°39′53″ пн. ш. 16°21′56″ у. д. |
| Канфэсія | Царква Швэцыі[d] і лютэранства |
| Эпархія | Дыяцэзія Вэкшэ[d] |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
| Аўтар праекту | Нікадэмус Тэсін-старэйшы[d][1] |
| Дата заснаваньня | 1682 |
| Статус | гістарычна-культурны царкоўны комплекс збудаваньняў[d][2] |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Кальмарская катэдра на мапе Швэцыі Кальмарская катэдра | |
Будынак катэдры пабудаваны паводле праекту швэдзкага архітэктара Нікадэмуса Тэсіна Старэйшага. За ўзор ім быў ўзяты рымскі касьцёл Іль-Джэзу. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1660 годзе, асьвячэньне адбылося ў 1682 годзе ў паўзавершаным стане, а канчаткова будаўніцтва царквы было завершана ў 1703 годзе.

У архітэктуры будынка спалучаюцца элемэнты клясыцызму і барока. Будынак мае крыжападобную форму — заходняя частка ўпрыгожана дзьвюма вежамі, а ва ўсходняй знаходзіцца апсіда, унутры якой разьмешчаны алтар. Ззаду алтару маецца алтарная карціна, якая адлюстроўвае зьняцьце Ісуса Хрыста з крыжа (падобныя выявы характэрны для швэдзкай высокацаркоўнай лютэранскай традыцыі).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads