Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Шарашоў)

помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Шарашове From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Шарашоў)
Remove ads

Царква́ Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Шарашове. Знаходзіцца на могілках, на гістарычнай Капліцкай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.

Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МястэчкаШарашоў
Каардынаты52°33′3″ пн. ш. 24°12′54″ у. д.
КанфэсіяПраваслаўе
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Тып будынкакапліца
Архітэктурны стыльклясыцызм
Будаваньне18201824 гады
Стандзейны
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква па надбудове купала-цыбуліны

Вялікае Княства Літоўскае

Калі ў 1760 року ў Шарашове збудавалі новую Прачысьценскую царкву, стары будынак, 1700 року пабудовы, разабралі і перанесьлі на могілкі на ўскрайку мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Шарашоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1820—1824 роках старую царкву перабудавалі і асьвяцілі ў гонар сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 року расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Ля ўсходняе (алтарнае) сьцяны царквы спачыў заслужаны прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Міхаіл Баброўскі, які быў настаяцелем у мясцовай парафіяльнай царкве.

Наноўшы час

Thumb
Размалёўкі на галоўным фасадзе

Улетку 1995 року царква загарэлася ад удару маланкі ў суседняе дрэва, аднак агонь не пасьпеў нанесьці значных пашкоджаньняў. Пасьля рамонту паставілі новы прастол, замест купала-бані — маскоўскі купал-цыбуліну, а гістарычны каваны 4-канцовы крыж замянілі на сучасны маскоўскі 8-канцовы.

На 2020 рок набажэнствы адбываюцца ў дзень сьвятых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, а таксама ў дні паміну спачылых.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 1-зрубная пабудова з 3-граннай алтарнай апсыдай, накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Шэсьць калёнаў надаюць портыку падабенства да клясыцыстычнага[1]. Галоўны фасад з трыкутным франтонам, на якім разьмяшчаюцца два рамбічныя акенцы, увенчаны 2-яруснай фігурнай вежачкай[2]. Астатнія вокны прастакутныя. У аздабленьні царквы выкарыстоўваецца паліхромная афарбоўка, дэкаратыўная шалёўка, размалёўка на рэлігійныя сюжэты.

Інтэр’ер зальны. Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads