Касьцёл Сьвятога Лаўрына (Ушачы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Лаўрына — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ва Ушачах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка пад адрасам вуліца Петруся Броўкі, 13. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына  | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Мястэчка | Ушачы | 
| Каардынаты | 55°10′39″ пн. ш. 28°36′44″ у. д. | 
| Канфэсія | каталіцтва | 
| Эпархія | Віцебская дыяцэзія | 
| Архітэктурны стыль | нэаготыка | 
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь | 
Касьцёл Сьвятога Лаўрына на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Лаўрына  | |
Remove ads
Гісторыя


У 1908 годзе жыхары Ўшачаў пачалі будаваньне новага мураванага касьцёла замест адабранага расейскімі ўладамі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) касьцёла Сьвятога Гераніма пры кляштары дамініканаў. Будаваньне скончылася ў 1913 годзе.
У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які яны неўзабаве часткова зруйнавалі. У 1990-я гады будынак вярнулі каталікам, якія яго аднавілі ў 2001—2004 гадох (без адбудовы вежаў).
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Шчыт фасаду і дах над алтарнай часткай завяршаюцца гранёнымі фіяламі. 3-часткавы падзел галоўнага фасаду адзначаецца трыма ўваходнымі стральчатымі парталамі, завершанымі сьпічастымі вімпэргамі. Раней з бакоў узвышаліся дзьве вежы з шатровымі завяршэньнямі. Сьцены будынка праразаюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца ступенчатымі контрфорсамі[1].
У касьцёле захоўваўся маляваны на палатне абраз «Найсьвяцейшая Панна Марыя» ў срэбнай рызе.
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
 - Агульны выгляд
 - З боку апсыды
 - Інтэр’ер
 - Хоры
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
