Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Кармэліцкай вуліцы. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі і савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў  | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Амсьціслаў | 
| Каардынаты | 54°01′19″ пн. ш. 31°43′49″ у. д. | 
| Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва | 
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| Архітэктурны стыль | барока | 
| Дата заснаваньня | XVII ст. | 
| Дата скасаваньня | 1937 | 
| Статус | Ахоўная зона | 
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі ± Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў  | |
Комплекс Амсьціслаўскага езуіцкага калегіюму складаецца з касьцёла, будынкаў калегіюма і аптэкі. З савецкіх часоў касьцёл знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе неадкладнай рэстаўрацыі, у будынку калегіюма месьціцца школа-інтэрнат.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У 1690 годзе ў Амсьціславе на сродкі мясцовай шляхты ўтварылася езуіцкая місія, пераўтвораная ў 1711 годзе ў рэзыдэнцыю[1]. У 1691 годзе пры місіі адкрылася школа. Першы касьцёл быў драўляным, у 1707 годзе на яго месцы збудавалі новы драўляны касьцёл. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе швэдзкія войскі зруйнавалі езуіцкую камяніцу.
У 1725 годзе пры школе адкрылася музычная бурса. У 1730 годзе адбылося ўрачыстае асьвячэньне нарожнага каменя мураванага касьцёла, будаваньне якога скончылася ў 1738 годзе. У 1740 годзе пачала працаваць аптэка. У сярэдзіне XVIII ст. у школе выкладаліся філязофія, матэрыяльная тэалёгія, матэматыка, гісторыя. У 1764—1779 гадох збудавалі новую камяніцу для езуіцкай місііі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс працягваў дзеяць. У 1779 годзе езуіцкую місію пераўтварылі ў калегіюм. У 1785 годзе пры школе зьявіўся канвікт. У 1796 годзе комплекс рэканструявалі. Пры калегюіме існавала вялікая бібліятэка.
Па скасаваньні ордэна езуітаў у Расейскай імпэрыі (1820 год) касьцёл стаў парафіяльным. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і ў 1842 годзе перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
За савецкім часам царкву зачынілі, зруйнавалі вежы. Помнік прыйшоў ў заняпад.
У сьнежні 2017 году абрынулася адна зь сьценаў касьцёлу, а раней дзьве калёны галоўнага нэфу[2].
Remove ads
Архітэктура

Касьцёл
Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Цэнтральны нэф завяршаецца масіўнай паўкруглай алтарнай апсыдай. 2-ярусныя крылы трансэпту ўразаюцца ў высокія бакавыя нэфы. Галоўны фасад падзяляецца на два ярусы вузкім карнізам і завяршаецца разьвітым антаблемэнтам з ступеньчатым атыкам у цэнтры і чацьверыковымі вежамі з бакоў. Сьцены аздабляюцца шырокімі пілястрамі. Праёмы з паўцыркульнымі і лучковымі завяршэньнямі.

Унутры магутныя калёны зь пілястрамі злучаюцца папружнымі аркамі. У паўночна-заходняй частцы разьмяшчаюцца высокія хоры. Памяшканьне над хорамі, нэфы і бакавыя алтары перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі, у апсыдзе — конха з распалубкамі.
Калегіюм
Калегіюм — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Далучаецца да касьцёла з паўднёвага боку каля апсыды. Два куты і сярэдзіну паўночна-ўсходняй сьцяны калегіюма ўмацоўваюць магутныя контрфорсы. Плян калідорны з аднабаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў. Калідор і пакоі першага паверху перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі, другога — роўнай стольлю, ува ўсходнім куце разьмяшчаюцца вузкія 2-маршавая сходы[3].
Аптэка
Аптэка — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Далучаецца з паўночнага боку да галоўнага фасаду касьцёла.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
 - 1836 г.
 - 1872 г.
 - 1882 г.
 - М. Астанковіч, 1890-я гг.
 
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - М. Астанковіч, 1890-я гг.
 - 1905 г.
 - 1910 г.
 - 1910 г.
 
- 1912 г.
 - да 1918 г.
 - да 1918 г.
 - 1932 г.
 
- 1940 г.
 - 1941 г.
 - 1942 г.
 - 1942 г.
 
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
 - Галоўны фасад
 - Бакавы фасад
 - З боку апсыды
 - Інтэр'ер
 
- Фрагмэнт
 - Хоры
 - Калегіюм
 - Аптэка
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
