Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў (Гальшаны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў (Гальшаны)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Гальшанах. Знаходзіцца на гістарычным Рынку, пад адрасам вуліца Кляштарная, 1. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
КраінаБеларусь
ВёскаГальшаны
Каардынаты54°15′24″ пн. ш. 26°00′36″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
ЗаснавальнікПавал Стэфан Сапега
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з уязной брамай-званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы мураваны касьцёл у Гальшанах збудавалі ў пачатку XVI ст., пазьней яго на пэўны час перарабілі пад кальвінскі збор. Да 1596 году Павал Стэфан Сапега запрасіў у мястэчка манахаў-францішканаў. У 1618 годзе скончылася будаваньне мураванага кляштарнага корпуса і перабудова касьцёла.

У пачатку 1770-х гадоў касьцёл часткова разабралі і з выкарыстаньнем падмуркаў і муроў збудавалі новую сьвятыню. У 1790-я гады алтарную сьцяну аздобілі размалёўкай[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Павал Стэфан Сапега

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1810 годзе перад касьцёлам збудавалі мураваную званіцу[2].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1932 году расейкія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны, кляштарныя карпусы гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі расейскім вайскоўцам.

Найноўшы час

У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у якім разьмясьцілі склад. У кляштарных карпусах знаходзіўся дом дзіця, школа-інтэрнат, музэй. У 1990-я гады будынкі вярнулі каталікам з ініцыятывы Казімера Маліноўскага зь вёскі Родзевічаў. Ён ўзгадвае:

У 1990 годзе ў суседнія Жупраны прыяжджаў Тадэвуш Кандрусевіч: тады яшчэ біскуп жыў у Горадні. Я пайшоў да яго прасіць, каб нам далі сьвятара і каб парафія зноў стала дзейнай. Але біскуп сказаў проста: няма касьцельнага камітэта — няма і размовы, не дазволяць. Я надумаў паспытаць шчасьця ў Маскве. Паехаў да старшыні Савета па справах рэлігіяў СССР Уладзімера Кураедава. Да самога старшыні я тады не трапіў, але пагутарыў зь яго намесьнікам. Той параіў, што і як зрабіць. «Вы не сюды прыехалі, — кажа. — Прыехалі добра, але пачынаць трэба зь мясцовых уладаў — сельсавета, раёна і вобласьці. Ужо потым усе дакумэнты дасылаюць да нас». Калі вярнуўся дадому, пачаў шукаць людзей, каб заснаваць касьцельны камітэт[3]

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі капліцамі. Структура будынка вылучаецца вязкамі пілястраў на франтальным 3-часткавым фасадзе, падзеленым разьвітымі і складанапрафіляванымі антаблемэнтамі на 3 ярусы і завершаным фігурным франтонам. Плыўныя і мяккія пераходы ярусаў у пірамідальную кампазыцыю зьліваюцца выгінамі валютаў і ўвагнутымі бакавымі адхіламі. Бакавыя фасады апрацоўваюцца парнымі пілястрамі і падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах.

Thumb
Надмагільле Сапегаў

Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі, бакавыя нэфы маюць крыжовыя скляпеньні. Эмацыянальны акцэнт інтэр’еру — размалёўка сьцяны 3-яруснага галоўнага алтара. У першым ярусе паміж архітэктурнымі кулісамі месьціцца 2-фігурная кампазыцыя «Хрост». Другі ярус мае выгляд надкартушнай прасторы з выявамі анёлаў. У атыку адлюстроўваецца фігура пішучага Яна Эвангеліста з арлом. У трэцім ярусе — падкупальная прастора, запоўненая сьвятлом блакітнага неба, у якім два анёлы нясуць у руках герб. Апроч галоўнага, касьцёл упрыгожвалі сем бакавых алтароў.

У адной з бакавых капліцаў знаходзілася надмагільле Паўла Сапегі і яго трох жонак — 3-ярусная кампазыцыя ў стылі рэнэсансу, якая цяпер захоўваецца ў Музэі старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з паўночнага захаду. Ад пачатку пэрымэтрам ўнутранага дворыку ішла мураваная галерэя, частка якой (разбураная ў 1832 годзе) злучала касьцёл з жылым корпусам. Да паўночнага кута жылога корпуса далучаецца 6-гранная вежа. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў, захаваўся часткова. Калідор перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, памяшканьні — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі і крыжовымі. На першым паверсе будынку разьмяшчаліся кухня, каморы, васкоўня, трапезная, на другім — кельлі і бібліятэка.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads