Лазар Шарашоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́зар Веніямі́навіч Шарашо́ўскі (па-ўкраінску: Лазар Веніамінович Шерешевський; 5 студзеня 1926, Кіеў — 15 студзеня 2008, Масква) — расейскі паэт, перакладнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Наваградку. Напрыканцы XIX стагодзьдзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў[1]. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — зь Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасьля расстраляны[2].
Лазар навучаўся ў сярэдняй школе №44 Кіева. У 30-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталі Заслаўскі, Навум Каржавін.
У пачатку нямецка-савецкай вайны эвакуяваны ў Горкаўскую вобласьць, адкуль у 1943, пасьля скончыўшы дзевяць клясаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеяньняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачаньні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 рокаў лягероў з паражэньнем у правох. Зьняволеньне адбываў у Бяскуднікаўскім лягеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.
Пасьля вызваленьня жыў у Саляхардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсьці з партыі[3].
Па сьмерці Сталіна ў 1953 Шарашоўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Горкаўскага ўнівэрсытэту (1958).
Працаваў у рэдакцыях, пасьля на творчай працы. З 1971 — у Маскве[4].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1966). Ляўрэат прэміі часопісу «Летува літаратурная» (1980).
Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачаў з 1955 року. Перакладаў на расейскую мову вершы Эдуардаса Межэляйціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай[4].
Паэзія
- Дороги дальние. Горький, 1958
- Доверие: Стихи. Горький, 1966
- Созвездие весов: Стихи. Горький, 1969
- Преломление. М., 1993
- Да, и я прошагал войной. М., 1995
- Перемещенье сроков: Стихи. М., 1996
Пераклады
- Шахмурзаев С. Стихи. Нальчик, 1975
- Сулейманов А. С. Симфония гор: Стихи и поэмы. Грозный, 1977
- Межелайтис Э. Пантомима: Стихи. М., 1980
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads