Леанід Заяц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леані́д Канстанці́навіч За́яц (нар. 30 верасьня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі палітык, з 21 жніўня 2012 да 27 сакавіка 2019 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
У 1989 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
З 1976 па 1978 год служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.
У 1989 годзе працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спэцыялістам па кормавытворчасьці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёну.
З 1991 году быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцак», старшынём калгасу «Беларусь» Слуцкага раёну, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.
У 2001 годзе быў прызначаны старшынём Маладэчанскага райвыканкама, а потым намесьнікам старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэту.
Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».
З 2008 году — генэральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».
З 21 жніўня 2012 — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.
27 сакавіка 2019 году зьняты са сваёй пасады пасьля скандальнага наведваньня Лукашэнкам малочнай фэрмы на Магілёўшчыне[1]. 1 красавіка таго ж году стала вядома, што Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту[2].
13 сьнежня 2021 году быў вызвалены ад гэтай пасады прызначаны і сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня[3], дзе неўзабаве быў абраны намесьнікам старшыні.
21 сакавіка 2022 году прызначаны намесьнікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4], адказным за сельскую гаспадарку.
11 красавіка 2024 году вызвалены ад пасады намесьніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і прызначаны сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага скліканьня[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads