Міхаіл Русы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Іва́навіч Ру́сы (нарадзіўся 23 лістапада 1954 году, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2][3], намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1]. Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі (2004—2010), міністар сельскай гаспадаркі (2001—2003, 2010—2012)[1], міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя (1994—2001).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Менскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.
1977—1983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёну галоўным аграномам, намесьнікам старшыні, старшынём калгасу.
1983—1985 — першы намесьнік старшыні Кармянскага райвыканкаму, начальнік управы сельскай гаспадаркі.
1985—1987 — сакратар Кармянскага райкаму КПБ.
1987—1991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкаму КПБ.
1991—1994 — старшыня Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаваньні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 27 кастрычніка 1994 году займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. З 6 лютага 2001 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Загадам прэзыдэнта Республікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 году вызвалены з пасады міністра сельскае гаспадаркі і харчаваньня з фармулёўкай «за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях».
2003—2004 — дарадца аддзяленьня амбасады Беларусі ў Расеі (Санкт-Пецярбург).
У 2004 быў абраны ў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Жыткавіцкай выбарчай акрузе №41. 16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Сталай камісіі па аграрных пытаньнях.
15 сакавіка 2008 году быў абраны старшынём Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага[2]. Быў адзіным кандыдатам, за яго прагаласавала 100% дэлегатаў на V зьезьдзе партыі.
На парлямэнцкіх выбарах 2008 году балятаваўся ад Жыткавіч і перамог[4]. Працаваў старшынём Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньні.
20 траўня 2010 быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня. 10 красавіка 2012 адстаўлены ў сувязі з прызначэньнем намесьнікам прэм’ер-міністра.
27 сакавіка 2019 году зьняты са сваёй пасады пасьля скандальнага наведваньня Лукашэнкам малочнай фэрмы на Магілёўшчыне[5].
Жанаты, мае дзьвюх дачок[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

