Левача
места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́вача (па-славацку: Levoča, па-нямецку: Leutschau, па-вугорску: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славаччыне (гістарычная вобласьць Сьпіш) ля падножжа Левацкіх Врхоў, непадалёк ад замку Сьпіскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісьце караля Бэлы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касьцёл сьв. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасьля мангола-татарскага нашэсьця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каляністы.
У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтар правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад вугорскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка разьвівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацьвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стогадовай вайне» зь іншымі сьпіскімі гарадамі за права першынства на Сьпішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славаччыне.
Горад пачаў прыходзіць у занядбаньне ў XVII ст. падчас антыгабсбурскіх паўстаньняў. Страту значэньні Левачы пацьвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.
У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаванымі цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Сьпіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Remove ads
Гарады-сябры
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads