Леччэ (футбольны клюб)
італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ле́ччэ» (па-італьянску: Unione Sportiva Lecce) — італьянскі футбольны клюб з гораду Леччэ. Не зважаючы на тое, што клюб паўстаў у 1908 годзе, дэбют дружыны ў Сэрыі А прыпаў на сэзон 1985—1986 гадоў, а ужо празь некалькі сэзонаў каманда здабыла 9 месца ў элітным дывізіёне. Пасьля клюб звычайна пераходзіў паміж двума найвышэйшымі лігамі. Свае хатнія матчы «Леччэ» ладзіць на Стадыё Вія дэль Марэ, якая здольны зьмясьціць 31 533 гледача.
Remove ads
Гісторыя
«Леччэ» быў закладзены ў якасьці спартовага клюбу 15 сакавіка 1908 году. Спартовае аб’яданьне ўлучала каманды па футболе, лёгкай атлетыцы і роварным спорце. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Франчэска Марангі. У свае першыя гады футбольная дружына спаборнічала пераважна ў рэгіянальных лігах. Падчас сэзону 1923—1924 гадоў клюб быў ліквідаваны, але ўжо 16 верасьня 1927 году паўстаў наноў. У 1929 годзе «Леччэ» здабыў перамогу ў матчы плэй-оф Паўднёваітальянскай лігі і атрымаў квіток да Сэрыі Б, дзе дэбютаваў у матчы супраць «Навары» 6 кастрычніка 1929 году. «Леччэ» фінішаваў на 13 месцы, а ўжо ў сэзоне 1931—1932 гадоў зноў быў ліквідаваны. Праз чатыры гады «Леччэ» вярнуўся, але зноўку зьняўся з спаборніцтваў.
«Леччэ» знаходзіўся ў Сэрыі С, дзе сапраўдным героем клюбу стаў нападнік Ансэльма Бізьленгі. Ён за некалькі сэзонаў забіў 83 галоў, стаўшы ўлюбёнцам мясцовым заўзятараў. Гэтак з 1959 па 1975 гады клюб браў удзел у розыгрышах Сэрыі С, некалькі разоў спынаючыся за крок да павышэньня да лігі вышэй. Толькі ў 1975—1976 гадах «Леччэ» атрымаў права на ўдзел у Сэрыі Б. У той жа час клюб згуляў у Ангельска-італьянскім кубку, дзе пераканаўча выгуляў «Скарбара». У 1980 годзе адбыўся скандал, які ахапіў італьянскі футбол, у тым ліку «Леччэ». Тагачасны прэзыдэнт клюбу Франка Джурляна здолеў абараніць клюб, у выніку чаго быў дыскваліфікаваны толькі гулец Кляўдыюс Мэрлё. Пазьней у 1983 годзе ў аўтамабільнай аварыі загінулі гульцы Мікеле Лё Руса і Чыра Пэцэльля. Першы з памянёных футбалістаў згуляў у клюбнай кашулі 415 матчаў.
Пад кіраўніцтвам Эўджэніё Фашэцьці, «Леччэ» дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ўпершыню ў 1985 годзе. Пачатковы сэзон у эліце дружына скончыла на апошнім радку і вылецела ўжо праз год пасьля ўздыму. У перадапошнім матчы «Леччэ» перамог «Рому» зь лікам 3:2. Атрымаўшы паразу ў матчы плэй-оф за вяртаньне ў эліту ад клюбу «Чэзэна» зь лікам 2:1, клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1988 годзе.
Remove ads
Склад
- Актуальны на 23 жніўня 2025 году
Remove ads
Былыя гульцы
- Макс Танэта (2000—2004)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads