Ляік Рэмі
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляік Рэмі (па-француску: Loïc Rémy; нар. 2 студзеня 1987 году, Рыё-ля-Пап, Францыя) — колішні францускі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Рэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён»[5]. Там яго знайшлі скаўты клюбу «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасьля некалькіх гадоў у акадэміі клюбу 11 кастрычніка 2006 году Рэмі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сэнт-Эт’ену», замяніўшы на 73 хвіліне Сыльвэна Вільтора. У 2008 годзе ня маючы дастатковай гульнявой практыкі Ляік на правах арэнды перайшоў у склад клюбу «Лянс».
5 чэрвеня 2008 году Рэмі перайшоў у табар «Ніццы». Сума трансфэру склала 8 млн эўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клюбу[6]. Гулец дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўру», у якім ягоная каманда трывала паразу зь лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клюбу, «Ліёну». Надалей Ляік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсэль». Сума трансфэру не была адкрытая, аднак, паводле некаторых зьвестак, яна ацэньваецца ў 15 млн эўра[7].
13 студзеня Рэмі афіцыйна далучыўся да складу ангельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня гулец на правах арэнды перайшоў у клюб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе гулец вярнуўся ў «Кўінз Парк Рэйнджарз», які зноўку трапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лёнданскім клюбе Ляік звычайна выходзіць на замену Дыега Коста ў канцы матчу.
Міжнародная
24 сакавіка 2008 году з-за траўмы Т’еры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Ангельшчыны і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 году Ляік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Эўропы 2012 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Ліён»:
- Чэмпіён Францыі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2007
«Марсэль»:
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2011, 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads