Лілія Ўласава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лілія Ўласава
Remove ads

Лілія Ўладзімераўна Ўласава (нар. 26 траўня 1953) — беларуская правазнаўца, палітычны вязень.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца вучобы ...

Вядомая юрыстка й міжнародная мэдыятарка, партнёрка й дырэктарка юрыдычнае кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». У 2020 годзе ўвайшла ў Прэзыдыюм Каардынацыйнае рады, створанай з мэтай прыняцьця захадаў па стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі, забесьпячэньня трансфэру ўлады й абароны сувэрэнітэту й незалежнасьці. Была затрыманая 31 жніўня 2020 году супрацоўнікамі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад падаткаабкладаньня). Лілія Ўласава ўтрымлівалася пад вартаю ў СІЗА №1 г. Менску. 7 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[3]. 19 кастрычніка мера стрыманьня была зьмененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads